Андрэй Скурко
беларускі журналіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Скурко (нар. 1978, Крывічы Мядзельскі раён) — рэдактар газэты «Наша Ніва», палітычны вязень рэжыму Лукашэнкі.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў філялягічны факультэт БДУ па спэцыяльнасьці «Беларуская філялёгія». Аўтар «Нашай Нівы» з 1998 году, з 2000 году намесьнік галоўнага рэдактара. У 2006 годзе абраны намесьнікам старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру. Выйшаў зь яго ў 2019 годзе[2].
Зь 1 сьнежня 2006 году да 2017 году галоўны рэдактар тыднёвіка «Наша Ніва»[3]. Пасьля перадачы паўнамоцтваў Ягору Марціновічу стаў кіраўніком аддзелу рэклямы й маркэтынгу «Нашай Нівы» й сцэнарыстам дзіцячага часопісу «Асцярожна: дзеці!» выданьня.
8 ліпеня 2021 году разам з іншымі журналістамі «Нашай Нівы» быў арыштаваны нібыта за арганізацыю пратэстаў[4][5]. 12 ліпеня 2021 году сумеснай заяваю дзесяці арганізацыяў, у тым ліку «Вясны», Беларускай асацыяцыі журналістаў, Беларускага Хэльсынскага камітэту, Беларускага ПЕН-цэнтру, быў прызнаны палітычным вязьнем[6][7].
Па заканчэньні трох сутак арышту абвінавачваньне за падрыхтоўку пратэстаў не было высунутае, але затрыманьне было працягнутае паводле ч. 2 арт. 216 КК («Нанясеньне маёмаснай шкоды без прыкметаў раскраданьня»)[8]. «Вясна» паведаміла, што рэдактараў «Нашай Нівы» трымаюць за кратамі за нібыта нявыплату камунальных паслугаў на суму 3500 BYN[8]. Увесь час зьняволеньня ў ізалятары на Акрэсьціна рэдактары «Нашай Нівы», як і іншыя палітычныя вязьні, сядзелі бяз зьменнай бялізны, перадачаў. Ім не выдавалі матрацы й пасьцельную бялізну, яны спалі на падлозе ці голых мэталічных ложках[9].
21 ліпеня 2021 году пераведзены ў СІЗА-1 Менску[10]. Скурко, які хварэе на дыябэт, 13 дзён не атрымліваў неабходнага, у яго была дыягнаставана пнэўманія[11].
15 сакавіка 2022 году Андрэй Скурко і Ягор Марціновіч атрымалі па два з паловай гады калёніі за нявыплату камунальных паслугаў[12].
Remove ads
Сям’я
Жанаты на Паўліне Скурко. У шлюбе гадуе сына[13].
Бібліяграфія
- Андрэй Скурко. Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў : вершы / маст. Р. Гарошка. — Менск: Тэхналёгія, 2022. — 64 с. — ISBN 978-985-458-329-7
- Карней Чукоўскі. Добры доктар Будзь-Здароў / перакл. Андрэй Скурко, маст. Г. Зайцава. — Менск: Тэхналёгія, 2022. — 30 с. — ISBN 978-985-458-338-9
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads