Антоніё Касана

італьянскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Антоніё Касана
Remove ads

Антоніё Касана (па-італьянску: Antonio Cassano; нар. 12 ліпеня 1982 году, Бары, Італія) — італьянскі футбаліст, нападнік. Выступаў за нацыянальную зборную Італіі. Выхаванец футбольнай школы «Бары». Касана называюць гульцом, які майстэрскі валодае мячом, а таксама мае добры футбольны зрок[6].

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

«Бары»

Касана дэбютаваў у Сэрыі А сэзону 1999—2000 гадоў 11 сьнежня 1999 году ў выязным матчы 13-га туру супраць «Леччэ». Ужо ў наступным туры, 18 сьнежня 1999 году, на хатнім стадыёне «Сан-Ніколя» забіў пераможны гол у браму «Інтэру», адкрыўшы рахунак сваім мячам у Сэрыі А.

«Рома»

У 2001 годзе нападнік перайшоў у «Рому», якая была на той момант чэмпіёнам Італіі. Сума трансфэру склала 28 млн эўра[7]. Свой першы гол за новую каманду ў чэмпіянаце краіны Касана забіў у 18 туры ў браму клюбу «Вэрона». Нягледзячы на добрую гульню й высокую рэзультатыўнасьць, Касана ніяк ня мог рэалізаваць свой талент цалкам. У гэтым яму перашкаджаў ягоны свавольны характар. Гулец праславіўся сталымі скандаламі з трэнэрамі й кіраўніцтвам клюбу[7].

«Рэал»

У 2006 годзе пасьля працяглых спрэчак аб падпісаньні новага кантракту, Касана быў прададзены ў «Рэал», дзе Касана ўступіў у адкрыты канфлікт з Фабіё Капэля, зь якім у яго склаліся дрэнныя адносіны яшчэ з часоў іхнага сумеснага знаходжаньня ў «Роме»[7]. Капэля сьцьвярджаў, што гулец мае праблемы зь лішняй вагой і знаходзіцца ў дрэннай фізычнай форме.

«Сампдорыя»

Thumb
У кашулі «Сампдорыі»

У 2007 годзе Касана аддалі ў арэнду «Сампдорыі». На радзіме футбаліст атрымаў дадатковую матывацыю. Ягоная гульня стала паходзіць на гульню пяцігадовай даўнасьці. Касана не канфліктаваў з кіраўніцтвам клюбу, спраўна забіваў і стаў улюбёнцам генуэскіх заўзятараў. У 2008 годзе «Сампдорыя» выкупіла правы на футбаліста.

У пачатку сэзону 2010—2011 гадоў чэмпіянату Італіі, паміж Касана й прэзыдэнтам «Сампдорыі» Рыкарда Гаронэ адбыўся канфлікт у сувязі з тым, што форвард адмовіўся наведаць дабрачынны абед, які зладзіў кіраўнік каманды[7]. Пасьля гэтага Касана быў адхілены ад трэніровак і перастаў трапляць у заяўку на матчы.

«Мілян»

3 студзеня 2011 году Касана падпісаў кантракт зь «Мілянам» да 2014 году[8][9]. 6 студзеня 2011 году Касана дэбютаваў у складзе «Міляну» ў выязным матчы супраць «Кальляры» й зрабіў галявы пас на Родні Страсэра, пасьля якога быў забіты адзіны ў матчы гол[10].

29 кастрычніка 2011 году Антоніё адчуў сябе дрэнна, знаходзячыся на борце самалёта, якім вяртаўся пасьля матчу «Міляну» з «Ромай», у прыватнасьці ў яго рэзка паўсталі праблемы са зрокам, прамовай і рухам[11]. Па прыбыцьці ў аэрапорт футбаліст быў перапраўлены ў шпіталь[12], дзе ў яго выявіліся праблемы з сэрцам. 4 лістапада Антоніё быў пасьпяхова праапэраваны ў Міляне прафэсарам Марыё Кармінацьці[13]. Тэрмін аднаўленьня футбаліста быў пастаўлены ў 6 месяцаў. У красавіку лекары дазволілі Касана вярнуцца ў футбол[14]. 7 красавіка Антоніё выйшаў на замену на 83 хвіліне матчу супраць «Фіярэнтыны».

«Інтэр»

21 жніўня 2012 году, было пацьверджана, што «Мілян» і «Інтэр» дасягнулі пагадненьня па абмене Джампаолё Пацыні й Касана, з кампэнсацыйнай сумай каля 7 млн эўра на карысьць нэрадзуры[15]. У той жа дзень Касана прайшоў «Інтэр» мэдычны агляд[16].

«Парма»

3 ліпеня 2013 году Касана падпісаў пагадненьне з «Пармай» тэрмінам на тры гады, дзе ўзяў сабе 99 нумар. На афіцыйнай прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай прэзэнтацыі Антоніё ў якасьці новага гульца «Пармы», нападнік прызнаўся, што пакінуў мілянскі клюб з-за новага галоўнага трэнэра каманды Вальтэра Маццары, пад кіраўніцтвам якога ён трэніраваўся яшчэ ў «Сампдорыі». 26 студзеня 2015 году Касана скасаваў свой кантракт з клюбам, што дазволіла яму стаць вольным агентам.

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Касана правёў дэбютны матч за зборную ў лістападзе 2003 году, у матчы супраць зборнай Польшчы. У складзе зборнай Італіі гуляў на Эўра-2004 і Эўра-2008, але на трыюмфальны для італьянцаў чэмпіянат сьвету 2006 году гулец не патрапіў.

Дасягненьні

«Рома»:

«Рэал»:

«Мілян»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads