Джампаолё Пацыні
італьянскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джампаолё Пацыні (па-італьянску: Giampaolo Pazzini; нар. 2 жніўня 1984 году, Пэша, Італія) — былы італьянскі футбаліст, нападнік. Пацыні гуляў амаль толькі за італьянскія каманды, маючы выступы за клюбы «Аталянта», «Фіярэнтына», «Сампдорыя», «Інтэр», «Мілян», «Вэрона». Толькі аднойчы ў 2018 годзе ён адлучыўся ад радзімы, на правах арэнды далучыўшыся да гішпанскага «Левантэ». Гулец быў добра вядомы сваёй працай безь мяча, асабліва ў штрафной плошчы, а таксама за выдатныя здольнасьці да галоў галавой.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная

Выхаванец футбольнай школы клюбу «Аталянта». Дарослую кар’еру пачаў у 2003 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клюбу, у якой правёў два сэзону, прыняўшы ўдзел у 51 матчы чэмпіянату.
Сваёй гульнёй за гэтую каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штаба «Фіярэнтыны», у склад якой далучыўся ў 2005 годзе. Згуляў за «фіялак» наступныя чатыры сэзоны сваёй гульнявой кар’еры. Большасьць часу, праведзенага ў складзе флярэнтыйцаў, быў асноўным гульцом атакавалага зьвяна каманды.
У 2009 годзе заключыў кантракт з клюбам «Сампдорыя», у складзе якой правёў наступныя два гады сваёй кар’еры. Гуляючы ў складзе «Сампдорыі» таксама выходзіў на поле ў асноўным складзе каманды, маючы сярэднюю выніковасьць на ўзроўні 0,48 гола за гульню першынства.
Да складу клюбу «Інтэрнацыянале» далучыўся ў 2011 годзе. 22 жніўня 2012 году Джампаолё далучыўся да складу «Міляну»[3]. У адваротным кірунку пераехаў Антоніё Касана, а «Мілян» яшчэ даплаціў «інтэрыстам» 7 млн эўра[4].
Міжнародная
У 2009 годзе Пацыні дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе зборнай Італіі. Са зборнай быў удзельнікам чэмпіянату сьвету 2010 году.
Remove ads
Дасягненьні
«Інтэрнацыянале»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2011
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads