Анусін (гміна Нурэц-Станцыя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ану́сін (па-польску: Anusin, па-падляску: Anúsin, Hanúsin[1]) — невялікая вёска (адміністрацыйна прысёлак вёскі Вэрпаль) ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нурэц-Станцыя.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьвсьв. Кузьмы й Дзям’яна ў Цяляцічах[2]). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Ўзьнясеньня Крыжа Панскага ў Такарах[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
Невялікая вёска была праўдападобна заснаваная пры невялікім прыватным маёнтку, пры якім ужо з 18 ст. дзейнічала царква (афіцыйна цэнтрам прыходу зьяўляюцца Цяляцічы, але самая сьвятыня знаходзіцца ў Анусіне). Сёньняшняя царква была пабудаваная ў 1903 г.[2]. У міжваенны пэрыяд Анусін прыналежаў да гміны Палоўцы, а з 1928 г. да гміны Высокае Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 24 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[4].
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads