Апіта (вёска)
вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Апіта́[1] — вёска ў Геранёнскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Remove ads
Гісторыя
Напрыканцы XVI стагодзьдзя вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва, шляхецкая ўласнасьць. У 1690 г. існавалі маёнткі Апіта-Маслоўшчызна М.Сьвяцкевіча, Апіта Маслоўшчызна П.Зарзеўскага, Апіта М.Доўгерда, Апіта-Лойбаўшчызна С.Парэцкага, Апіта-Маясоўшчызна яго ж, Апіта-Баркоўшчызна Пшаздомскага, Апіта-Загаранаўшчызна Дорняка, Апіта М.Лынкоўскага, Апіта Лятынскага.
У 1861 г. 29 рэвіскіх душ, вёска належала да маёнтку Загаранаўшчызна Янкоўскіх. У 1905 г. 222 жыхары, 465 дзесяцін зямлі.
У 1921—1939 гг. аколіца ў Седлішчанскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 42 двары, 204 жыхары.
3 1940 г. у Івейскім раёне. 3 1960-х гадоў у калгасе імя XXII партзьезду. 3 1963 г. у Жылёўскім, з 1979 г. у Геранёнскім сельсаветах. У 1970 г. 246 жыхароў. Потым у складзе калгасу імя У.А.Баўма.
Remove ads
Насельніцтва
- 2009 год — 43 чалавекі[2]
- 1999 год — 86 чалавек, 41 двар
Крыніцы
Глядзіце таксама
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads