Аркадзь Жураўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Арка́дзь Язэ́павіч Жура́ўскі (5 жніўня 1924, вёска Янава Талачынскага раёну Віцебскай вобласьці — 9 студзеня 2009) — беларускі мовазнавец, славіст. Чалец-карэспандэнт АН БССР (1980). Доктар філялягічных навук (1968), прафэсар (1970). Заслужаны дзяяч навукі Беларускай ССР (1978). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусі (1994).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Янаўскую пачатковую школу, у 1935—1938 гг. навучаўся ў Няклюдаўскай няпоўнай сярэдняй школе, у 1938—1941 — у Талачынскай сярэдняй школе № 1.

У час нямецка-савецкай вайны Аркадзь Жураўскі разам з чатырма братамі Іванам, Васілём, Мікалаем, Казімерам удзельнічаў у партызанскім руху ў аддзеле брыгады Мікалая Гудкова, прымаў удзел ва ўсіх найважнейшых баявых апэрацыях. Падзеі вайны А. І. Жураўскі апісаў у кнізе «За родныя хаты» (1974).

У верасьні 1945 паступіў на філялягічны факультэт БДУ, які скончыў у 1950 г. і паводле рэкамэндацыі навучальнай рады быў залічаны ў асьпірантуру Інстытуту мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР. У 1953 г. абараніў кандыдацкую дысэртацыю, прысьвечаную гісторыі формаў загаднага ладу ў беларускай мове. Доктарская дысэртацыя на тэму «Гісторыя беларускай літаратурнай мовы» абароненая ў 1968 г.

З 1953 г. працаваў у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР, займаў пасаду вучонага сакратара Інстытуту мовазнаўства, загадчыка сэктару тэрміналёгіі, старшага навуковага супрацоўніка, а затым у 1960—1992 г. і загадчыка сэктару (аддзелу) гісторыі беларускай мовы, адначасова з 1974 г. — намесьнік дырэктара, у 1983—1988 г. — дырэктар інстытуту, у 1992—1996 г. — дарадца пры дырэкцыі інстытуту, з 1997 г. — галоўны навуковы супрацоўнік аддзелу гісторыі беларускай мовы. У 1985—1990 г. — старшыня Беларускага камітэту славістаў.

Remove ads

Навуковая дзейнасьць

Дасьледаваў гісторыю беларускай мовы і беларускага мовазнаўства. Першым у славянскім мовазнаўстве даказаў існаваньне беларускага варыянту царкоўнаславянскай мовы ў старабеларускі пэрыяд, прааналізаваў мову дзеячоў беларускай культуры мінулага (Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага і інш.). Вывучаў пытаньні нармалізацыі сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Аўтар болей за 300 навуковых прац, у т. л. 15 манаграфіяў і слоўнікаў.

Remove ads

Бібліяграфія

  • История повелительного наклонения в белорусском языке (1953)
  • Очерки по истории белорусского языка. Морфология (1957)
  • Хрестоматия по истории белорусского языка (ч. 1-2, 1961—1962).
  • Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Т. 1 (1967)
  • Руска-беларускі слоўнік грамадска-палітычнай тэрміналогіі. — Мн., 1970 (у суаўт.).
  • Гістарычная лексікалогія беларускай мовы. Мн., 1970 (у суаўт.).
  • Гістарычная марфалогія беларускай мовы. Мн., 1979 (у суаўт.).
  • Гістарычны слоўнік беларускай мовы (тт. 1—13, 1982—1996)
  • Мова выданняў Францыска Скарыны. Мн., 1990 (у суаўт.).
  • Франциск Скорина и его время. Энциклопедический справочник (1990).

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені (1985), мэдалём Францішка Скарыны. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1994) за цыкль прац «Скорина и белорусская культура». Заслужаны дзяяч навукі БССР (1978).

Літаратура

  • Булыка А. М., Паляшчук Н. В. Аркадзь Іосіфавіч Жураўскі (Да 80-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2004. № 3
  • Г. П. Півторак. Журавський Аркадій Йосипович // Українська мова : енциклопедія. — К. : Українська енциклопедія, 2000. — ISBN 966-7492-07-9
  • Турцэвіч З. К. Аркадзь Іосіфавіч Жураўскі (Да 75-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 1999. № 3
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads