Аркадзь Чарнышэвіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аркадзь Дзьмітрыевіч Чарнышэвіч (8 жніўня 1912, в. Кулакі, Салігорскі раён — 18 студзеня 1967) — беларускі празаік.
Remove ads
Крыніцы
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Па сканчэньні Старобінскай сямігодкі (1928) дапамагаў бацькам у гаспадарцы. Падрыхтаваў і адаслаў у Белдзяржвыдавецтва зборнік апавяданьняў «Хаты ажываюць», які не быў прыняты да друку. У 1930 бацьку раскулачылі і адправілі на будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага каналу, а сям’ю вывезьлі ў Качоўскі раён Комі-Пярмяцкай акругі. А. Чарнышэвіч працаваў у пасёлку Янчэр рабочым на лесараспрацоўках, загадчыкам мясцовай крамы, настаўнічаў[3]. У 1940 годзе завочна Скончыў Кудымкарскую пэдагагічную вучэльню. У 1950 годзе вярнуўся на радзіму, быў прызначаны дырэктарам Насовіцкай, а потым Свірскай пачатковых школ Мядзельскага раёну. Сябра Саюза пісьменьнікаў СССР з 1954 году. З 1954 году жыў у Радашковічах, потым пераехаў у Менск. Апошнія гады жыцьця былі асабліва творча актыўныя.
Пахаваны на Усходніх могілках у Менску.
Remove ads
Творчасьць
Першае апавяданьне надрукаваў у 1927 (часопіс «Чырвоны сейбіт»). Сталай літаратурнай працай пачаў займацца з 1940 годзе, калі апублікаваў у часопісе «Полымя рэвалюцыі» падборку апавяданьняў «Лета». Аўтар зборнікаў апавяданьняў «Суседзі» (1956), «Марцін Когут» (1958), «Праз зімы і вёсны» (1960), «Новы дом» (1967), «Апавяданьні» (1970), раманаў «Сьвітаньне» (1957), «Засьценак Малінаўка» (1964, ч. 1; 1965, ч. 2), у 1982 абедзьве часткі выйшлі пад назвай «Засьценак Малінаўка».
Творчасьці Аркадзя Чарнышэвіча ўласьцівы дакладнае веданьне вясковага побыту, сялянскай псыхалёгіі, грунтоўная распрацаванасьць вобразаў і малюнкаў беларускай прыроды, аналітыка, багатая мова.[4]
Пісаў для дзяцей. Выйшлі яго аповесьці «У адной сям'і» (1951), «На сажалках» (1955), зборнікі апавяданьняў «Зосін лужок» (1952), «Апавяданьні старога Арцёма» (1958), «Складанец» (1969).
Remove ads
Бібліяграфія
- Выбраныя творы. Т 1-2. Мн., 1979.
Ушанаваньне памяці
Яго імем названа вуліца ў Радашковічах; на доме, дзе Аркадзь Чарнышэвіч жыў, павесілі мэмарыяльную дошку.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя сспасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads