Армянскае нагор’е

высакагорная вобласьць у заходняй Азіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Армянскае нагор’е
Remove ads

Армянскае нагор’е (па-армянску: Հայկական լեռնաշխարհՀայկական լեռնաշխարհ) — сярэдняе з трох Пярэднеазіяцкіх нагор’яў.

Хуткія факты Найвышэйшы пункт, Вышыня ...
Remove ads

Геаграфічнае становішча

Большая частка Армянскага нагор’я знаходзіцца ў межах сучасных Турцыі і Армэніі. Да Армянскага нагор’я адносіцца таксама заходняя частка Ірана, поўдзень Грузіі і заходняя частка Азэрбайджану. Плошча каля 400 тыс. км². Сярэдняя вышыня 1700 м, найбольшая 5165 м (гара Вялікі Арарат).

Прырода

Паверхня — спалучэньне лавава-туфавых пласкагор’яў і плато вышынёй 1500 — 3000 м зь міжгорнымі ўпадзінамі і далінамі. Шэраг хрыбтоў (Арсіянскі, Агрыдаг, Джавахецкі, Вардэнінскі) утвораны ланцугамі вулканаў. Найбольшыя ўпадзіны: Арарацкая, Эрзурумская, Муская і інш.; дно некаторых упадзін занята азёрамі Ван, Севан, Урмія (Рэзайе). Вульканічныя конусы (Сюпхан — 4434 м, Арагац — 4090 м і інш.) і лававае покрыва ўтварыліся ў неагэне і чацьвярцічным пэрыядзе. Невульканічныя хрыбты: Зангезурскі, Паландзёкен, Бінгёль, Аладаг, Карадаг, Машудаг, Карабаскі і інш. Карысныя выкапні: нафта, мыш’як, медзь, храміты, жалезная руда, полімэталічныя руды, каменны вугаль, каменная соль; мінэральныя і тэрмальныя крыніцы.

Клімат Армянскага нагор’я субтрапічны кантынэнтальны. Сярэднія тэмпэратуры студзеня ад −3 да −15°С, ліпеня ад 15 да 20°С (у катлавінах 25°С). Гадавая колькасьць ападкаў на заходніх схілах 1000 мм і больш, у катлавінах 500—700 мм, на ўсходзе 300—500 мм. На Армянскім нагор’і пачынаюцца рэкі Эўфрат, Тыгр, Кура, Аракс.

Расьліннасьць стэпавая і паўпустынная на шэразёмах, сьветла-каштанавых, бурых і шэра-карычневых глебах. Па схілах гор — хмызьнякі з маквісу, лясы з хвоі і дубу, фісташкавыя і арчовыя рэдкалесьсі. На менш увільготненых схілах зарасьнікі калючых падушкападобных хмызьнякоў. На вышыні 4000 м горны стэп, вышэй — альпійскія лугі, на вяршынях вечныя сьнягі і ледавікі. Жывёльны сьвет: шмат грызуноў, паўзуны, трапляюцца казуля, безааравы казёл, муфлон, мядзьведзь, барс, паласатая гіена.

Remove ads

Гаспадарчая дзейнасьць

Разьвіваецца аазіснае земляробства.

Літаратура

  • Армянскае нагор’е // БелЭн у 18 т. Т. 1. — Мн., 1996.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads