Артур Мілер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Артур Мілер
Remove ads

Арту́р Э́шэр Мі́лер (па-ангельску: Arthur Asher Miller; 17 кастрычніка 1915 — 10 лютага 2005) — вядомы амэрыканскі драматург 20-га стагодзьдзя. Нарадзіўся ў Нью-Ёрку. Найбольш вядомыя ягоныя п’есы «Сьмерць каміваяджэра» (Death of a Salesman) і «Салемскія ведзьмы» (The Crucible). Артур Мілер лічыцца найбольш уплывовым драматургам 20-га стагодзьдзя ў Амэрыцы. Таксама вядомы тым, што яго жонкай была Мэрылін Манро.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...
Remove ads

Біяграфія

Артур Мілер нарадзіўся і гадаваўся у Нью-Ёрку ў сям’і габрэйскіх імігрантаў, якія паходзілі з Польшчы. Сям’я жыла ў дарагой кватэры на Мангэтане каля Цэнтральнага парку, пакуль бацька не страціў грошы падчас Вялікай амэрыканскай дэпрэсіі.

Мілер скончыў Мічыганскі ўнівэрсытэт у спэцыяльнасьці журналістыка. Пачаў пісаць п’есы яшчэ ва ўнівэрсытэце. У 1949 годзе за п’есу «Сьмерць каміваяджэра» атрымаў прэмію Пуліцэра і іншыя прэстыжныя ўзнагароды. У 1953 годзе выдаў п’есу «Салемскія ведзьмы», якая таксама набыла вялікую папулярнасьць, у тым ліку на Брадвэі.

У 1956 годзе пабраўся шлюбам з Мэрылін Манро (гэта быў ягоны другі шлюб). Разьвяліся яны ў 1961 годзе.

Таксама ў 1956 годзе Артур Мілер быў выкліканы на слуханьні ў Кангрэс ЗША й абвінавачваўся ў сувязях з камуністычнай партыяй. Ён падаў апэляцыю, і ў 1958 яна была задаволеная — зь яго зьнялі падазрэньні.

Памёр ва ўзросьце 89 гадоў ў мястэчку Роксбуры, штат Канэктыкут, з прычыны спыненьня сэрца.

Remove ads

П’есы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads