Мэрылін Манро

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мэрылін Манро
Remove ads

Мэрылін Манро (па-ангельску: Marilyn Monroe), народжаная Норма Джын Мортэнсэн (па-ангельску: Norma Jeane Mortensen), у вадохрышчы Норма Джын Бэйкер (па-ангельску: Norma Jeane Baker; 1 чэрвеня 1926, Лос-Анджэлес — 5 жніўня 1962, Брэнтвуд, Каліфорнія) — амэрыканская кінаакторка, сьпявачка, поп-ідал.

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Дата нараджэньня ...
Thumb
Remove ads

Біяграфія

Норма Джын Бэйкер нарадзілася 1 чэрвеня 1926 году ў Лос-Анджэлесе. Яе маці, Глэдзіс Манро Бэйкер, назвала дзяўчынку ў гонар папулярнай тады акторкі Нормы Толмэдж. Бацькам Глэдзіс назвала Марціна Мортэнсэна, але да таго часу яны рассталіся, і гэтае бацькоўства выклікае сумневы. Ва ўзросьце двух тыдняў Норма была аддадзеная ў прыёмную сям’ю, дзе пражыла 6 гадоў.

19 чэрвеня 1942 году Норма выйшла замуж за Джыма Догерці, пасьля чаго кінула школу і пасялілася ў яго. Праз год пасьля вясельля ён наняўся ў гандлёвы флёт, а Норма Джын пайшла працаваць на авіяцыйны завод. Празь некаторы час яна кідае завод, каб пачаць кар’еру мадэлі. У канцы 1944 году, калі Норма Джын працавала на «Рэйдыё Плэйн», тамака зьявіўся вайсковы фатограф, каб фатаграфаваць жанчын, ён выконваў ваенную замову, для часопіса, каб падняць баявы дух салдатаў. Ён прапанаваў ёй пазіраваць за 5 даляраў у гадзіну, і Норма Джын пагадзілася. У 1988 годзе часопіс «Пэнтхаўс» апублікаваў сэнсацыйны матэрыял аб тым, што быў знойдзены фільм эратычнага ўтрыманьня, зьняты ў 1944 годзе з удзелам Нормы. Пасьля, зрэшты, экспэрты прышлі да высновы, што дзяўчына на гэтым запісе, які атрымаў назву «Стрыптыз і бутэлька кока-колы», не зьяўлялася Мэрылін. У пярэдадне Каляд 1945 году Догерці заявіў, што яна павінна абраць нешта адно: здымацца для часопісаў або быць яго жонкай. 13 верасьня 1946 году яны разьвяліся.

У жніўні 1946 году яна атрымала абяцаньне скласьці кантракт на кінастудыі «20th Century Fox», куды яе бралі статысткай. На студыі ёй і далі імя, пад якім яна пасьля стала знакамітай, — Мэрылін Манро. Прозьвішча Манро прыналежала яе бабулі.

У кастрычніку 1948 году выйшаў у пракат фільм «Харысткі», створаны на кінастудыі «Калямбія пікчэрс». Гэта быў першы фільм, у якім Мэрылін казала і сьпявала. Ён быў вельмі дрэнны, але аб яе голасе адклікаліся вельмі ўхваляльна.

Неўзабаве Мэрылін атрымлівае сямігадовы кантракт са студыяй «20th Century Fox» і ўдзел у фільме «Асфальтавыя джунглі» у галоўнай ролі. Выкладчыкам драматычнага мастацтва акторкі становіцца знакамітая ў Галівудзе эмігрантка з Нямеччыны (тым ня менш вядомая ўсім як выхадзец з Расеі) Наташа Лэйтэс. Фільм выйшаў на экраны ўлетку 1950 году і стаў нараджэньнем Мэрылін як акторкі кіно. Пасьля гэтага яна зьнялася ў некалькіх фільмах у невялікіх ролях. З-за таго, што справы ішлі зусім дрэнна, Мэрылін стала пазіраваць для каляндароў у аголеным выглядзе. Але празь некаторы час выліўся скандал, калі хтосьці ўбачыў падабенства паміж дзяўчынай з каляндара і вядомай акторкай. Прыкладна ў той жа час Мэрылін пачынае ўжываць транквілізатары, якія прапісвалі ў той час студыйныя дактары ўсім папулярным акторам, што звычайна прыводзіла да іх нарказалежнасьці.

У студзені 1954 году яна выйшла замуж за зорку бэйсбола Джо Ды Маджо. Гэты шлюб пратрымаўся ўсяго 9 месяцаў.

У сакавіку 1954 году Мэрылін атрымала ўзнагароду «Самая папулярная акторка».

Пасьля вясельля з Ды Маджо кінастудыя «20th Century Fox» запрасіла яе зьняцца ў мюзікле «Няма лепш бізнэсу, чым шоў-бізнэс».

У студзені 1955 году Мэрылін абвясьціла аб стварэньні ўласнай карпарацыі «Мэрылін Манро Прадакшнс», у якой яна зьяўлялася прэзыдэнтам і ўладальніцай кантрольнага пакета акцый.

Яшчэ ў 1950 годзе Мэрылін пазнаёмілася з драматургам Артурам Мілерам, але потым яны рассталіся і ізноў сустрэліся ў 1955 годзе. Да таго часу ён быў разьведзены, і ад ранейшага шлюбу ў яго было двое дзяцей. Улетку 1956 году яны згулялі вясельле. Гэты шлюб быў самым доўгім: яны пражылі разам чатыры з паловай гады і разьвяліся 20 студзеня 1961 году.

У 1951 годзе Мэрылін пазнаёмілася з Джонам Кенэдзі, які пасьля стаў прэзыдэнтам ЗША. З 1954 году яны ўступілі ў любоўную сувязь і былі блізкія да 1960 году. Па словах Робэрта Слэтцэра, які сьцьвярджае, быццам ён быў таемным мужам і канфідэнтам Мэрылін, увесь гэты час яна вяла дзёньнік, у які занасіла ўрыўкі гутарак з Джонам Кенэдзі. Падчас гутарак зь сябрамі Джон абмяркоўваў палітычныя праблемы або тлумачыў тое або іншае прынятае ўрадам рашэньне. Натуральна, гэтыя гутаркі не прызначаліся для шырокай публікі, але ўяўлялі сабой неад’емную частку жыцьця. Дзёньнік мог утрымоўваць кампрамэтуючую інфармацыю і на прэзыдэнта, і на палітыку краіны ў цэлым. Гэты дзёньнік таямнічым чынам зьнік пасьля сьмерці Мэрылін. Паміж тым блізкія Мэрылін сьцьвярджаюць, што адзінае, што аб’ядноўвае Мэрылін і Слэтцэра — фатаграфія, зробленая па просьбе Слэтцэра, чальца турыстычнай групы, якая адправілася аглядаць Ніягарскі вадаспад, падчас здымак карціны «Ніягара», на якой, па просьбе Слэтцэра, акторка зьнялася зь ім у абдымку. Гэты здымак — адзінае, што можа прад’явіць Слэтцэр у пацьверджаньне свайго знаёмства з Мэрылін, і таму атрыманыя ад яго зьвесткі наўрад ці можна лічыць пэўнымі.

Мэрылін Манро памерла ў ноч на 5 жніўня 1962 году ў Брэнтвудзе (Каліфорнія) ва ўзросьце 36 гадоў ад сьмяротнай дозы снатворнага. Існуе пяць вэрсіяў чыньніку яе сьмерці:

  • забойства, выкананае спэцслужбамі па загадзе братоў Кэнэдзі ў пазьбяганьне агалоскі іх сэксуальных сувязяў;
  • забойства, выкананае мафіяй;
  • перадазоўка наркотыкаў;
  • самагубства;
  • трагічная памылка псыхааналітыка акторкі Ральфа Грынсана, які загадаў пацыентцы прыняць хларалгідрат неўзабаве пасьля прыёму ёю нэмбутала.

Што стала чыньнікам сьмерці Манро, невядома да цяперашняга часу.

Remove ads

Біяграфічны кнігапіс

Паводле The Guardian, аб Манро напісана каля 300 кніг, дысэртацый і інш.[4] Першая і адзіная прыжыцьцёвая публікацыя была ў 1961 годзе — «Мэрылін Манро» біёграфа Морыса Золатава.

  • «Мэрылін Манро» Дональда Спота
  • «Сьвечка на ветры» Джорджа Бэрнаў
  • «Сымбаль» Алвы Бэсі

Фільмаграфія

ГодФільмАрыгінальная назваРоля
1947Жудасная міс ПілгрымThe Shocking Miss PilgrimАпэратар на тэлефоне
1947Небясьпечныя гадыDangerous YearsІві
1948Скудда-у! Скудда-гэй!Scudda Hoo! Scudda Hay!Дзяўчына ў каноэ (сцэны на возеры)
Дзяўчына, якая выходзіць з царквы
1948ХарысткіLadies of the ChorusПэгі Марцін
1949Шчасьлівае каханьнеLove HappyКліентка Груніёна
1950Квіток у ТамагаўкA Ticket to TomahawkКлара
1950Правы крыжRight CrossDusky Ledoux
1950Агністы шарThe FireballПолі
1950Асфальтавыя джунгліThe Asphalt JungleАнджэла Фінлэй
1950Усё аб ЕвеAll About EveМіс Казуэл
1951Любоўнае гнязьдзечкаLove NestРабэрта 'Бобі' Стывэнс
1951Маладзей сябе і не адчуешAs Young as You FeelГарыет
1951З жыцьця роднага горадуHome Town StoryІрыс Марцін
1951Давай пажэнімсяLet’s Make It LegalДжойс Манэрынг
1952Начная сутычкаClash by NightПэгі
1952Мы не жанатыяWe’re Not Married Анабэл Джоўнс Норыс
1952Правадыр чырванаскурых і іншыя… (Па навэлах О. Гэнры)O. Henry’s Full HouseПрастытутка («Фараон і харал»)
1952Малпіны свавольствыMonkey Business Міс Лоўіс Лорэл
1952Можна ўваходзіць без грукуDon’t Bother to KnockНэл Форбс
1953НіагараNiagaraРоўз Луміс
1953Як выйсьці замуж за мільянэраHow to Marry a MillionaireПола Дэбвойс
1953Джэнтэльмэны аддаюць перавагу бляндынкамGentlemen Prefer BlondesЛорэлей Лі
1954Няма лепш бізнэсу, чым шоў-бізнэсThere’s No Business Like Show BusinessВікі Хофман / Вікі Паркер
1954Рака, зь якой не вяртаюццаRiver of No ReturnКэй Ўэстан
1955Сем гадоў жаданьня (Сьверб сёмага году)The Seven Year ItchДзяўчына
1956Аўтобусны прыпынакBus StopШэры
1957Прынц і танцоркаThe Prince and the ShowgirlЭлсі Марына
1959Некаторыя кахаюць пагарачэй (У джазе толькі дзяўчыны)Some Like It HotДушачка Кэйн Кавалшык
1960Зоймемся каханьнемLet’s Make LoveАманда Дэл
1961НепрыкаяныяThe MisfitsРозьлін Табэр
1962Нешта павінна здарыццаSomething’s Got to GiveЭлен Ўагстаф Ардэн

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads