Канстантын Казімер Бжастоўскі
рыма-каталіцкі біскуп From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канстанты́н Казіме́р Бжастоўскі (1644 — 24 кастрычніка 1722, Дуброўна) — дзяржаўны й рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, граф Сьвятога Стальцу. Канонік віленскі (ад 1661), катэдральны прапаведнік (ад 1664), сакратар духоўны вялікі літоўскі (1671—1684), біскуп смаленскі (1684—1687) і віленскі (ад 1687).
Remove ads
Біяграфія
З шляхецкага роду Бжастоўскіх гербу «Стрэмя», сын Цыпрыяна Паўла. У 1665 годзе распачаў навучаньне ў Рыме, дзе атрымаў ступень доктара тэалёгіі (1669 год).
У 1689 годзе на сойме ў Варшаве яго моцна зьняважыў адзін з дэпутатаў, аплачаных Сапегамі. У тым самым годзе быў адным з судзьдзяў, якія вынесьлі сьмяротны вырак за атэізм сапегаўскаму жаўнеру Казімеру Лышчынскаму.
У 1692 годзе ўцягнуўся ў новы канфлікт з Сапегамі (прычына — разьмяшчэньне гетманам вялікім літоўскім Казімерам Янам Сапегам войска на зіму ў касьцельных маёнтках). Біскупа падтрымаў кароль і вялікі князь Ян Сабескі, які імкнуўся паменшыць уплыў Сапегаў у Вялікім Княстве Літоўскім. 18 красавіка 1694 годзе ў Віленскай катэдры пракляў гетмана, што прычынілася да ўсплёску незадаволенасьці Сапегамі сярод шляхты. Супраць абвастрэньня канфлікту, які вёў да разгортваньня грамадзянскае вайны 1697—1702 гадоў паміж шляхтай і Сапегамі, выступіў Папа Рымскі. У 1697 годзе склаў кампраміснае пагадненьне з Сапегамі.
У Вялікую Паўночную вайну 1700—1721 гадоў падтрымаў караля і вялікага князя Аўгуста Моцнага, але потым далучыўся да Віленскае канфэдэрацыі. Прымаў у сваёй рэзыдэнцыі ў Верках маскоўскага гаспадара Пятра І, абараняў перад ім Грэка-Каталіцкую царкву. Гэта прывяло Пятра І ў гнеў, яго ледзь суцішыў гетман польны літоўскі Рыгор Антоні Агінскі.
У 1713 годзе запрасіў у Вільню рохітаў, у 1722 годзе — піяраў, якія адчынілі калегіюм[1]. У 1717 годзе склікаў сынод Віленскае дыяцэзіі.
Remove ads
Галерэя
- Партрэт К. Бжастоўскага. Невядомы мастак, 1673 г.
- Партрэт К. Бжастоўскага, 1687 г.
- Партрэт К. Бжастоўскага, 1687 г.
- Панэгірык К. Бжастоўскаму, 1687 г.
- Герб К. Бжастоўскага, 1689 г.
- Герб К. Бжастоўскага, 1705 г.
- Партрэт К. Бжастоўскага. Невядомы мастак, XVIII ст.
- Партрэт К. Бжастоўскага (направа) у Менскай катэдры, здымак 1911 г.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads