Арцём Баханькоў

беларускі мовазнавец From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Арцё́м Яфі́мавіч Баханько́ў (1924, Саламір’е, цяпер Полацкі раён, Віцебская вобласьць, Беларусь — 2001, Менск, Беларусь) — беларускі мовазнавец.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Доктар філялягічных навук (1986), прафэсар (1995)[1]. Суаўтар «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (1966) для школьнікаў, які перавыдалі 10 разоў да 2006 году. Навуковы рэдактар 2-га тома 5-томнага акадэмічнага «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (1977—1984)[1].

Remove ads

Жыцьцяпіс

У 1938 годзе паступіў у Полацкую пэдагагічную вучэльню, якую скончыў у 1941 годзе. У студзені 1941 году ў 17-гадовым веку стаў загаднікам Бікульніцкай пачатковай школы ў Полацкім раёне. У траўні 1943 году стаў паліткіраўніком партызанскага атраду «Бальшавік» брыгады імя Варашылава (Д. Цябута). У чэрвені 1944 году трапіў у палон і знаходзіўся ў канцэнтрацыйным лягеры вёскі Баравуха Полацкага раёну, а затым у канцлягеры гораду Мітава (Генэральная акруга Латвія). У жніўні 1944 году ўцёк з канцлягеру і ў верасьні 1944 году далучыўся да Чырвонай арміі. Ваяваў у складзе 171-й стралковай дывізіі[2]. Быў тройчы паранены ў ходзе Нямецка-савецкай вайны. Быў ўзнагароджаны 2-ма мэдалямі «За адвагу» і ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені[1].

У 1945 годзе дэмабілізаваўся з войска ў Румыніі. Са сьнежня 1945 году па кастрычнік 1957-га настаўнічаў у школах Полацкага раёну ў вёсках Варонічы, Зыкава і Гомель[2]. У 1955 годзе скончыў беларускае аддзяленьне літаратурнага факультэту Менскага пэдагагічнага інстытуту, дзе ў 1957 годзе паступіў у асьпірантуру. З 1960 году ўладкаваўся ў Інстытут мовазнаўства Акадэміі навук БССР[1]. У 1961 годзе пад кіраўніцтвам прафэсарам Віктара Іванавіча Баркоўскага абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Складаназалежныя сказы ў паўднёва-заходніх беларускіх гаворках». Зь ліпеня 1986 году ўзначаліў аддзел лексыкалёгіі і лексыкаграфіі Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа[2]. У 1992—1997 гадох быў загаднікам-заснавальнікам катэдры беларускай мовы пры Прэзыдыюме Акадэміі навук Беларусі[1].

Remove ads

Навуковая праца

У 1966 годзе падрыхтаваў 1-ы паваенны «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» для школьнікаў сумесна Ёсіфам Гайдукевічам і Паўлам Шубай. Гэты слоўнік перавыдалі 10 разоў да 2006 году ў выдавецтвах «Народная асьвета» і «Парадокс»[2]. У 1970 годзе выступіў суаўтарам дасьледаваньня «Гістарычная лексыкалёгія беларускай мовы»[3] сумесна з Анатолем Аксамітавым, Уладзімерам Анічэнкам, Аляксандрам Булыкам, Аркадзем Жураўскім, Іванам Крамком і Аленай Яновіч. У 1976 годзе ўклаў і адрэдагаваў зборнік беларускіх гаворак «Народнае слова»[2].

Дасьледаваў лексыку сучаснай беларускай мовы і народных гаворак. Быў суаўтарам і навуковым рэдактарам такіх 4-х акадэмічных слоўнікаў, як 5-томны «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» (1977—1984), 2-томны «Расейска-беларускі слоўнік» (1982), 2-томны «Беларуска-расейскі слоўнік» (1988—1989) і «Тлумачальны слоўнік расейскай мовы» (1975)[1]. У 1982 годзе выдаў манаграфію «Разьвіцьцё лексыкі беларускай літаратурнай мовы ў савецкі пэрыяд: сацыялінгвістычны нарыс», у якой выявіў, што 35 % беларускіх нэалягізмаў савецкага часу ўтварыліся з народных гаворак. У 1994 годзе стаў суаўтарам дасьледаваньня «Лексыкалёгія сучаснай беларускай мовы»[3]. У 1998 годзе выдаў «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» на 7800 словаў і выразаў[4]. Агулам напісаў каля 130 навуковых артыкулаў і кніг[5].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads