Варонічы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Варо́нічы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Ўшачы. Цэнтар сельсавету Полацкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 427 чалавек. Знаходзіцца за 22 км на паўднёвы захад ад Полацку, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Ветрына; на аўтамабільнай дарозе Ўшачы — Полацак.
Remove ads
Варонеч — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Варонеч (сяло «Вороноч») датуецца 1552 годам. У гэты час тут было 48 дымоў сялянаў-дольнікаў, 2 путныя баярыны і 4 агароднікі. Большая частка сяла знаходзілася ў валоданьні царквы, рэшта належала полацкім мяшчанам, якія з свайго маёнтку выстаўлялі ў войска Вялікага Княства Літоўскага аднаго ўзброенага коньніка.
У Інфлянцкую вайну (1558—1583), па захопе ў 1563 годзе Полацку маскоўскімі войскамі Івана IV Тырана, Варонеч стаў адным з фарпостаў абароны Літвы. Паселішча ўлучылі ў склад дзяржаўных уладаньняў, а ў 1566 годзе полацкі гараднічы Ф. Жук распачаў тут будаваньне замка. У 1579 годзе, па выгнаньні захопнікаў з Полацкага ваяводзтва, Варонеч вярнулі царкве. Будаваньне замка, значнае павелічэньне колькасьці жыхароў спрыялі пераўтварэньню сяла ў мястэчка. На 1601 год у ім было 37 дымоў, царква Раства Багародзіцы, каля ракі Ўшача, на гары стаяў замак.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Варонеч апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Лепельскага павету Віцебскай губэрні. У XIX стагодзьдзі ў мястэчку існавалі пачатковая школа, лякарня, царква, касьцёл. У пачатку XX стагодзьдзя — 57 двароў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Варонеч занялі войскі Нямецкай імпэрыі[2].
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Варонічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Варонічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.
На 1941 год у Варонічах было 170 двароў, на 1970 год — 163, на 1992 год — 243, на 1995 год — 237.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1838 год — 98 чал. (47 муж. і 51 жан.), зь іх мяшчанаў-юдэяў 15 муж. і 11 жан., сялянаў зямянскіх 30 муж. і 40 жан., аднадворцаў 2 муж.[3]; 1838 год — 134 чал.[4]
- XX стагодзьдзе: 1901 год — 300 чал.; 1970 год — 511 чал.; 1992 год — 543 чал.[5]; 1995 год — 575 чал.[6]; 1999 год — 522 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 427 чал.
Інфраструктура
У Варонічах працуюць сярэдняя школа, лякарня, клюб, бібліятэка, пошта.
Remove ads
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Замчышча
- Могілкі юдэйскія
Страчаная спадчына
- Замак (XVI ст.)
- Капліца (1880; рымска-каталіцкая)
- Касьцёл (XVIII ст.)
- Сынагога
- Сядзіба Лісоўскіх (XVIII ст.)
- Царква Раства Багародзіцы (XVI ст.)
- Царква Сьвятога Юрыя (1863)
Галерэя
- Краявіды Варонічаў
- Агульны выгляд з Замчышча
- Былая карчма
- Каменны крыж
- Памятны камень каля Замчышча
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads