Арцём Васькоў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арцём Васькоў (нарадзіўся 21 кастрычніка 1988 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца польскага клюбу «Стылян».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Пачынаў займацца футболам у Гомлі, а пасьля трапіў у структуру менскага «Дынама». Не замацаваўся ў менскім клюбе і адправіўся ў Латвію. У 2009 годзе аддаваўся ў арэнду гарадзенскаму «Нёману», а потым гуляў у Азэрбайджане. У 2011 годзе вярнуўся ў Беларусь, дзе гуляў за гомельскі ДБК і «Віцебск». У сакавіку 2012 году стаў гульцом жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ». У жодзінскім клюбе здолеў замацавацца ў асноўным складзе, звычайна выступаў на пазыцыі правага паўабаронцы. Выдатна правёў сэзон 2014 году, выступаючы на розных пазыцыях у паўабароне ды забіўшы 6 галоў. Канец сэзону 2014 году вымушаны быў прапусьціць праз траўмы. У студзені 2015 году падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі[3]. У сэзоне 2015 году пераважна зьяўляўся на полі, выходзячы на замену. У студзені 2016 году пакінуў «Тарпэда-БелАЗ»[4].
Пасьля зыходу з «Тарпэда-БелАЗ» некаторы час падтрымліваў форму разам з «Гомлем», але неўзабаве далучыўся да «Нёмана» і падпісаў кантракт з гарадзенскім клюбам[5]. У складзе «Нёмана» замацаваўся ў першым складзе, толькі канец сэзону прапусьціў праз траўму. У студзені 2017 году стаў гульцом латвійскага «Вэнтсьпілса»[6]. Дапамог камандзе здабыць Кубак Латвіі, забіўшы гол у фінальным матчы супраць «Рыгі» (2:2, пен. 6:5). У сьнежні 2017 году пакінуў клюб[7].
У студзені 2018 году ўзмоцніў склад дэбютанта беларускай Найвышэйшай лігі — клюб «Смалявічы»[8]. У красавіку не гуляў праз траўмы, пазьней замацаваўся ў першай адзінаццатцы. У сьнежні 2018 году падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[9]. У першай палове сэзону 2019 году звычайна выходзіў на замену, пазьней стаў пераважна гуляць за дубль. У сьнежні 2019 году пакінуў каманду[10] і ў хуткім часе стаў гульцом «Гомля»[11]. У сэзоне 2020 году з 16 галамі стаў найлепшым бамбардзірам гомельскай каманды і дапамог ёй прабіцца ў Найвышэйшую лігу. У 2021 годзе заставаўся гульцом асновы ў Найвышэйшай лізе, хоць часам пачаў выходзіць на замену.
У лютым 2022 году пакінуў «Гомель»[12] і трэнаваўся з койданаўскім «Арсэналам», зь якім у сакавіку падпісаў кантракт[13]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У ліпені 2022 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў койданаўскі клюб[14]. У кастрычніку 2022 году далучыўся да «Люблінянкі» з чацьвертага польскага дывізіёну[15]. У студзені 2023 году перабраўся ў «Стылян» з Гожаву Велькапольскага[16].
Remove ads
Дасягненьні
- Уладальнік Кубка Латвіі: 2017
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads