Арцём Радзькоў

беларускі футбаліст і трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia

Арцём Радзькоў
Remove ads

Арцём Алякса́ндравіч Радзько́ў (лац. Arciom Alaksandravič Radźkoŭ; нарадзіўся 26 жніўня 1985 году, Магілёў, БССР) — беларускі колішні футбаліст, абаронца. У 2006—2013 гадах правёў 13 гульняў за нацыянальную зборную Беларусі. Майстар спорту міжнароднай клясы. На сёньня працуе трэнэрам.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец магілёўскага футболу. Хутка апынуўся ў барысаўскім БАТЭ, дзе спачатку гуляў за дубль, потым стаў гульцом асноўнага складу. У 2007 годзе быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату, пасьля чаго перайшоў у расейскія «Хімкі». Праз год вярнуўся ў барысаўскі клюб.

4 траўня 2013 году Арцём атрымаў траўму задняй паверхні сьцягна ў выяздным матчы супраць магілёўскага «Дняпра», з-за чаго выбыў на два з паловай месяцы. Напачатку ліпеня прыступіў да паўнавартасных трэнаваньняў[4]. 2 верасьня 2013 году аддадзены ў арэнду ў грозьненскі «Церак» да канца 2013 году[5].

Па заканчэньні арэнды ў «Цераку» пакінуў БАТЭ і падпісаў кантракт з турэцкім клюбам «Генчлербірлігі» на 2,5 году[6], які пачаў дзейнічаць 1 студзеня 2014 году[7]. У першай палове 2014 году згуляў за каманду 5 матчаў, гэтак і не здолеўшы замацавацца ў асноўным складзе. Пазьней увогуле выбыў праз пашкоджаньні. Гэтак і ня здолеўшы аднавіцца пасьля пашкоджаньня, у 2015 годзе пакінуў «Генчлербірлігі» і пачаў займацца агенцкай дзейнасьцю[8]. У чэрвені 2016 году абвесьціў пра завяршэньне кар’еры[9].

Трэнэрская

У лютым 2017 году далучыўся да трэнэрскага штабу менскай «Зоркі-БДУ» ў якасьці трэнэра юнацкай каманды[10], а пазьней пачаў працаваць і з асноўнай камандай. У верасьні 2019 году ўвайшоў таксама ў трэнэрскі штаб Сяргея Яромкі ў моладзевай зборнай Беларусі[11].

Пакінуў «Энэргетык-БДУ» ў сьнежні 2019 году[12]. Сярод новых меркаваных месцаў працы называліся берасьцейскі «Рух» і магілёўскі «Дняпро», аднак у выніку ў студзені 2020 году спэцыяліст вярнуўся ў сталічны клюб[13]. У ліпені 2020 году зноў пакінуў «Энэргетык-БДУ»[14].

У кастрычніку 2020 году быў прызначаны трэнэрам у барысаўскім БАТЭ[15]. Пакінуў барысаўскі клюб у сьнежні 2020 году[16], а ў студзені 2021 году быў прызначаны галоўным трэнэрам «Іслачы»[17]. Вывеў «Іслач» у фінал Кубка Беларусі 2020—2021 гадоў, у чэмпіянаце Беларусі 2021 году дружына заняла 10-е месца. У студзені 2022 году падоўжыў кантракт з клюбам[18].

У сэзоне 2022 году пад кіраўніцтвам Радзькова каманда доўгі час рушыла праз сэзон уверсе табліцы і прэтэндавала на мэдалі. У выніку «Іслач» заняла пятае месца, што стала паўтарэньнем найлепшага выніку ў гісторыі каманды, паказанага раней у 2019 годзе. Паводле вынікаў сэзону быў прызнаны найлепшым трэнэрам чэмпіянату Беларусі[19]. У сьнежні 2022 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Іслач»[20]. У жніўні 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі PRO[21]. У лютым 2024 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб махачкалінскага «Дынама»[22].

Remove ads

Узнагароды

БАТЭ:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads