Арцём Фядзянін
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арцём Фядзянін (нарадзіўся 25 красавіка 1994 году) — беларускі футбаліст, паўабронца.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец «Гомля». З 2011 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У сэзоне 2012 году замацаваўся ў рэзэрвовай камандзе «Гомля», разам з дублем стаў пераможцам першынства дублёраў. У студзені 2013 году поруч зь іншымі дублёрамі быў пераведзены ў асноўную каманду[3]. Дэбютаваў за «Гомель» у Найвышэйшай лізе 13 красавіка 2013 году, выйшаўшы на замену ў дадатковы час матча супраць салігорскага «Шахцёру» (1:0).
У сакавіку 2014 году быў аддадзены ў арэнду клюбу Першай лігі «Рэчыца-2014»[4]. Улетку 2014 замацаваўся ў пачатковым складзе рэчычанаў. У сьнежні 2014 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў «Гомель»[5], зь якім у лютым 2015 году падоўжыў кантракт[6]. У сэзоне 2015 году выступаў пераважна за дубль «Гомля», за асноўную каманду правёў усяго 4 матчы. У сакавіку 2016 году ўзмоцніў склад «Гомельчыгунтранса»[7], аднак у красавіку пакінуў клюб, гэтак і не згуляўшы аніводнага матчу. Трапіў у заяўку гомельскага ДБК у Другой лізе[8], але каманда зьнялася з чэмпіянату. У траўні 2016 году далучыўся да шацілавіцкага «Хіміка».
У красавіку 2017 году стаў гульцом «Асіпавічаў». З 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сэзоне, але ня здолеў выратаваць яе ад вылету ў Другую лігу. У студзені 2018 году прыяднаўся да складу дэбютанта беларускай Найвышэйшай лігі — клюбу «Смалявічы»[9]. У «Смалявічах» замацаваўся ў асноўным складзе, спачатку часьцей выходзіў на замену, пазьней пачаў звычайна зьяўляцца ў першай адзінаццатцы. Застаўся ў камандзе і ў сэзоне 2019 году, калі яна выбыла ў Першую лігу, і дамапог ёй вярнуць месца ў элітным дывізіёне. У студзені 2020 году пакінуў «Смалявічы»[10] і неўзабаве стаў гульцом рэчыцкага «Спадарожніка»[11]. Спачатку выходзіў на замену, але неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды і дапамог ёй прабіцца ў Найвышэйшую лігу. У лютым 2021 году падоўжыў кантракт са «Спадарожнікам»[12]. У красавіку 2021 году не выступаў праз траўмы, пасьля вярнуў месца ў складзе.
У ліпені 2021 году, пасьля таго як «Спадарожнік» зьняўся з Найвышэйшай лігі, перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[13], дзе трывала замацаваўся ў першым складзе. У студзені 2022 году пакінуў магілёўскі клюб[14], некаторы час трэнаваўся з «Гомлем», аднак неўзабаве падпісаў новае пагадненьне з «Дняпром»[15]. У першай палове 2022 году зьяўляўся пераважна ў пачатковым складзе, зь лета выходзіў на замену. У студзені 2023 году пакінуў «Дняпро»[16].
У лютым 2023 году стаў гульцом гомельскага «Паперпрама»[17]. Пакінуў клюб у сьнежні 2023 году[18].
Міжнародная
Улетку 2013 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі.
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads