Арцём Чалядзінскі

беларускі футбаліст і трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Арцём Віктаравіч Чалядзінскі (нарадзіўся 29 сьнежня 1977 году, Менск, БССР) — колішні беларускі футбаліст, абаронца. Сёньня галоўны трэнэр сталічнага «Менску».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Пачаў займацца футболам у веку 6 гадоў. Выхаванец менскай СДЮШАР «Дынама». Выступаў за менскае «Дынама» й саратаўскі «Сокал». У 2003 годзе перайшоў у «Мэталюрг» (Запарожжа), у камандзе некалькі гадоў выступаў як капітан. Расстаўся з запароскім клюбам з-за таго, што не сышоўся з кіраўніцтвам у фінансавых умовах падаўжэньня кантракту. Узімку 2009 году перайшоў у казаскі «Табол»[4], падпісаў кантракт па схеме «1+1». У сакавіку 2010 году перайшоў у наваполацкі «Нафтан».

Узімку 2011 году перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[5]. Разам з камандай дайшоў да фіналу Кубка чэмпіёнаў Садружнасьці 2011 году, тады «Шахцёр» прайграў азэрбайджанскаму «Інтэру» (0:0 асноўны час, 5:6 па пэнальці).

З 2012 году гулец клюбу «Тарпэда-БелАЗ», дзе быў капітанам каманды. У жодзінскай камандзе быў асноўным цэнтральным абаронцам і адным зь лідэраў дружыны. У 2013 годзе саступіў капітанства Дзьмітру Шчагрыковічу. У чэрвені 2014 году атрымаў траўму, празь якую выбыў да канца сэзону 2014 году. У студзені 2015 году падоўжыў кантракт з жодзінцамі[6]. Сэзон 2015 году распачаў на лаўцы запасных, а са жніўня вярнуў месца ў асноўным складзе. У лютым 2016 году чарговы раз падоўжыў пагадненьне з аўтазаводцамі[7].

У жніўні 2016 году перайшоў у менскае «Дынама»[8]. У складзе «Дынама» быў асноўным цэнтральным абаронцам, у шэрагу матчаў быў капітанам каманды. У сьнежні 2016 году па заканчэньні кантракту пакінуў сталічны клюб[9]. У студзені 2017 году падпісаў кантракт з клюбам «Крумкачы»[10], дзе адразу апрануў капітанскую повязь. Пасьля сэзону 2017 году завяршыў кар’еру[11]. Тым ня менш, у траўні 2021 году ў якасьці аматара згуляў за другалігавую «Ўзду» ў адным матчы Кубка Беларусі.

Міжнародная

Гуляў за нацыянальную зборную Беларусі на працягу 2002—2007 гадоў.

Remove ads

Трэнэрства

У студзені 2018 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб дубля менскага «Дынама»[12], а ў ліпені таго ж году ачоліў каманду дублю[13]. Прывёў дынамаўцаў да перамогі ў чэмпіянаце дублёраў 2018 году з рэкорднай колькасьцю пунктаў, у 2020 годзе зноў перамог у чэмпіянаце дублёраў.

У чэрвені 2021 году, пасьля адстаўкі Леаніда Кучука, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнэра асноўнага складу менчукоў[14]. Прывёў каманду да бронзавых мэдалёў чэмпіянату Беларусі. У сьнежні 2021 году быў зацьверджаны на пасадзе галоўнага трэнэра дынамаўцаў[15]. У сэзоне 2022 году каманда доўгі час змагалася за чэмпіёнства, аднак няўдалы фініш адкінуў яе на чацьвертае месца. У лістападзе 2022 году пакінуў пасаду, але застаўся на працы ў клюбе[16]. У жніўні 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі «Про»[17].

Працаваў у акадэміі «Дынама» да студзеня 2024 году[18], калі быў прызначаны галоўным трэнэрам «Менску»[19].

Remove ads

Дасягненьні

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads