Таліца
вёска ў Вясейскім сельсавеце Слуцкага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Та́ліца[1] — вёска ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Вясейскага сельсавету.
Remove ads
Геаграфія
19 кілямэтраў да места Слуцку. 116 кілямэтраў да места Менску.
У вёсцы адна Г-падобная вуліца — Таліцкая.
Рэльеф роўны. Таліца знаходзіцца ў кутку леса. У канцы вёскі, за апошняй хатай, знаходзяцца Таліцкія могілкі.
Мінуўшчына
У 1852 годзе Таліца пазначалася як хутар у складзе казённага маёнтку Выбранецкае Слуцкага павету Менскай губэрні Расейскай імпэрыі.
У 1854 годзе Таліца пазначалася як засьценак у мэтрычных кнігах Бабруйскага павету.
У 1893 годзе і амаль да 1919 году Таліца пазначалася як засьценак і знаходзілася ў складзе Слуцкай воласьці Слуцкага павету Менскай губэрні Расейскай імпэрыі.
З 1919 году Таліца знаходзілася ў складзе Слуцкага раёну Менскай вобласьці БССР.
З 20.09.1944 па 08.01.1954 вёска Таліца знаходзілася ў складзе Слуцкага раёну Бабруйскай вобласьці БССР.
У вёсцы Таліца была кузьня з кавалём.
У вёсцы Таліца быў клюб. Клюб выкарыстоўваўся як крама. Клюб стаяў зьлева ад дарогі пры самым заезьдзе ў вёску Таліца, калі ехаць па дарозе зь вёскі Боркі.
19.11.1928 жыхары вёскі Таліца напісалі заяву на адкрыцьцё дагаворнай школы ў адной з хат у вёсцы. Заява была ўхваленая. Школа ўтрымлівалася на ўласныя сродкі жыхароў вёскі. У школе працаваў настаўнік, якому жыхары прапанавалі хату і грошы ў памеры 55 рублёй. У школе навучаліся 13—15 вучняў.
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 9 чалавек
- 2010 год — 1 чалавек
Вядомыя асобы
- Алег Румо (нар. 1941) — беларускі лекар і палітык.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads