Ар’еплюг
мястэчка на поўначы Швэцыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ар’еплюг (па-швэдзку: Arjeplog) — мястэчка на поўначы Швэцыі, у Ляпляндыі, цэнтар аднайменнай камуны лэну Нарботэн. Разьмешчанае паміж азёрамі Гурнаван і Ўд’яўрэ. Да мястэчка таксама прылягае возера Сэла. Насельніцтва 1782 чалавекі (на 31 сьнежня 2018).
Г.зв. Срэбны шлях (Дзяржаўная шаша №95), які злучае Шэлефтэа (Швэцыя) і Будэ (Нарвэгія), праходзіць праз Ар’еплюг. Гэтую назву ён атрымаў дзякуючы Насаф’ельскай срэбнай шахце, разьмешчанай непадалёк.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню згадваецца ў 1636 годзе як саамская вёска[1]. Ужо ў 1640 годзе становіцца царкоўным і гандлёвым мястэчкам. У 1635—1659 і 1770—1810 пад Ар’еплюгам вялася здабыча срэбра. У 1965 годзе быў адкрыты Музэй срэбра.
Славутасьці
- Ар’еплюская царква
- Музэй срэбра
Дадатковыя зьвесткі
- Адно з Ар’еплюскіх азёраў — Гурнаван — зьяўляецца найглыбокім у Швэцыі.
- З гары Гальтыспуода, што непасрэдна пад Ар’еплюгам, можна назіраць палярны дзень зь 10 чэрвеня да 3 ліпеня, нягледзячы на тое, што мястэчка знаходзіцца прыкладна за 100 км на поўдзень ад Паўночнага палярнага кругу.
Асобы
- Марыя Сёдэрбэрг — швэдзкая фотажурналістка, дзейнасьць якой зьвязаная зь Беларусяй.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads