Марыя Сёдэрбэрг (фатограф)

швэдзкая фотажурналістка, пісьменьніца From Wikipedia, the free encyclopedia

Марыя Сёдэрбэрг (фатограф)
Remove ads

Марыя Сёдэрбэрг (па-швэдзку: Maria Söderberg, нар. 22 сакавіка 1959, Ар’еплюг, лэн Нарботэн, Швэцыя) — швэдзкая фотажурналістка і пісьменьніца. У другой палове 1990-х ачольвала суполку «Беларусь» (па-швэдзку: Vitryssland) у Швэцыі.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Кар’еру журналісткі пачала ў 1978 годзе ў газэце «Piteå-Tidningen» (у горадзе Пітэа на поўначы Швэцыі). У 1982—1986 гадох вучылася ў Стакгольмскім унівэрсытэце.

У 1982—1992 гадох разам з Андэрсам Сундэлінам рабіла рэпартажы з Аўганістану, Пакістану й Індыі; у сярэдзіне 90-х — з Казахстану, Харватыі, Сэрбіі, Босьніі і Герцагавіны, Эгіпту, ЗША й Расеі.

З 1997 году зацікавілася дэмакратычным і жаночым рухамі ў Беларусі. Адпраўным пунктам для гэтага паслужыла паездка ў Беларусь разам з Рышардам Капусьцінскім. Ладзіла штогадовыя літаратурныя падарожжы з Швэцыі ў Беларусь пры падтрымцы Швэдзкага інстытуту і Дзяржаўнай Рады Швэцыі па культуры. У супрацоўніцтве з Швэдзкім Дзяржаўным хаўрусам па барацьбе з наркотыкамі і пінскай культурніцкай суполкай «Калегіюм» зладзіла выставу пра наркотыкі, СНІД і гандаль людзьмі.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads