Нарботэн (лэн)
лэн Швэцыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нарботэн (па-швэдзку: Norrbottens län) — лэн, разьмешчаны на крайняй поўначы Швэцыі, у ляндскапах Нарботэн і Ляплянд. Мяжуе з лэнам Вэстэрботэн, а таксама з Нарвэгіяй і Фінляндыяй. Самы вялікі паводле плошчы лэн Швэцыі, займае прыкладна 22% плошчы ўсяе краіны. Адміністрацыйны цэнтар — Люлеа.
Remove ads
Геаграфія

Лэн Нарботэн разьмешчаны на крайняй поўначы Швэцыі і падзяляецца на 14 камунаў. На паўднёвым усходзе абмываецца Батнічным залівам. На тэрыторыі лэну знаходзяцца як найвышэйшая гара Швэцыі — Кебнэкайсэ (2 104 м над у.м.), гэтак і найглыбейшае возера краіны — Гурнаван (232 м). Насельніцтва лэну складае 248 480 чалавек (па стане на 31 сьнежня 2023).
Найбуйнейшыя гарады
Паводле стану на 2020 год найбуйнейшымі гарадамі лэну Нарботэн зьяўляліся Люлеа (49 123 чал.), Пітэа (23 934 чал.), Кіруна (17 513 чал.), Будэн (16 832 чал.), Еліварэ (10 929 чал.).
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads