Асташына
вёска ў Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аста́шына[1] — вёска ў Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці, у Вераб’евіцкім сельсавеце. Празь вёску цячэ рака Валоўка.
Remove ads
Гісторыя
Вёска Асташына зьяўляецца найстарэйшай вёскай Наваградзкага раёну. Упершыню яна згадваецца ў дакумэнтах пад 1401 годам, як двор Наваградзкай зямлі, які належаў вялікаму князю літоўскаму Вітаўту і быў падараваны ім свайму брату Жыгімонту.
У сакавіку 1932 году ў вёсцы адбылося паўстаньне сялян супраць памешчыкаў і асаднікаў. Было спалена некалькі маёнткаў і фальваркаў, вызвалены арыштаваныя сяляне. Пасьля прыбыцьця паліцыі ў вёсцы адбылася перастрэлка. Пасьля прадаўленьня выступу 4 селяніны былі павешаныя, 5 атрымалі пажыцьцёвае зьняволеньне і 44 розныя тэрміны вязьніцы.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 120 чалавек
- 2001 год — 250 чалавек
- 1999 год — 243 чалавекі
Інфармацыя для турыстаў
- Млын (XIX ст.)
- Сядзібна-паркавы комплекс (XIX ст.)
Інфраструктура
Уваходзіць у склад аграпрадпрыемства імя Адама Міцкевіча. Працуе клюб, бібліятэка, крама.
Асобы
Стэфан Грабоўскі (1767 — 1847) — вайсковы і дзяржаўны дзяяч, генэрал. Адзін з кіраўнікоў паўстаньня Т. Касьцюшкі.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads