Аўтарадыё
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Аўтарадыё» (105,1 Менск FM) — першая незалежная радыёстанцыя ў незалежнай Беларусі, FM-станцыя, якая працавала ў Менску на частасьці 105,1 МГц ад 7 жніўня 1992 году[2] да 12 студзеня 2011 году, калі была ануляваная ліцэнзія[3][4].
Remove ads
Гісторыя
З пачатку 1990-х гадоў да 1 студзеня 1995 году «Аўтарадыё» вяшчала на частаце 67,7 УКХ OIRT(ru). Вяшчаньне «Аўтарадыё» ў УКХ-дыяпазоне абумаўлялася адзінай на той момант даступнасьцю дадзенага частотнага рэсурсу як для вяшчальнікаў, так і для карыстальнікаў[5]. У 1995 годзе радыё закрылі. Вяртаньне ў этэр заняло 4 гады[6]. У 2001 годзе было запушчана паралельнае вяшчаньне й на FM-частаце 105,1 МГц[7].
Радыёстанцыя ратыравала беларускую музыку, у прыватнасьці такія гурты, як «N.R.M.», «Крамбамбуля», «Ляпіс Трубяцкі» й «Neuro Dubel»[8], а таксама лідэраў гіт-парадаў «Tuzin.fm»[9]. Вядомымі вядучымі перадачаў на радыёстанцыі былі Алег Хаменка, Зьміцер Вайцюшкевіч, Маша Яр і іншыя[9].
У верасьні 2009 году Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь вынесла афіцыйнае папярэджаньне «Аўтарадыё» за вяшчаньне сумеснай з Эўрапейскім радыё для Беларусі перадачы «Эўразум»[10][11].
Спыненьне дзейнасьці
У пэрыяд агітацыйнае кампаніі па выбарах прэзыдэнта Беларусі ў 2010 годзе радыё трансьлявала матэрыялы кандыдатаў у прэзыдэнты Андрэя Саньнікава і Уладзімера Някляева[6]. Падчас свайго выступу Саньнікаў выказаўся, што «лёс краіны вырашаецца не на кухні, а на плошчы».
12 студзеня 2011 году рэдакцыяй «Аўтарадыё» атрымана прадпісаньне РУП «БелГІЭ» Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь аб спыненьні дзеяньня дазволу на права выкарыстаньня радыёчастаснага спэктру і забароне на эксплюатацыю радыёэлектронных сродкаў. Загад вынесены на падставе рашэньня Рэспубліканскай камісіі па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні 188/11 ад 11 студзеня 2011 году за подпісам старшыні камісіі Алега Праляскоўскага[12]. Пастанова камісіі анулюе права «Аўтарадыё» на наземнае этэрнае радыёвяшчаньне «ў сувязі з невыкананьнем „Аўтарадыё“ творчай канцэпцыі і распаўсюджваньнем у этэры 16 сьнежня 2010 году інфармацыі, якая зьмяшчае публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці».
Журналіст Паўлюк Быкоўскі канстатаваў, што «Аўтарадыё» было пазбаўлена частотаў нібыта за прапаганду экстрэмізму, хоць перадвыбарная ракляма ўзгаднялася з Цэнтральнай выбарчай камісіяю[13]. Суд першай інстанцыі падтрымаў пазыцыю «Аўтарадыё», але пазьней справа была перагледжана[13][14]. Па выніках перагляду Зьміцер Аляксандраў, судзьдзя Вышэйшага гаспадарчага суда, які вынес рашэньне аб закрыцьці радыёстанцыі, стаў суб’ектам забароны на паездкі й замарожваньня актываў Эўрапейскім Зьвязам як частка сьпісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасаваньня й прапаганду[15][16].
Частасьць «Аўтарадыё» 105,1 МГц, якая вызвалілася з прычыны пазбаўленьня ліцэнзіі, была аддадзеная радыё «Сталіца», і дзяржаўная радыёстанцыя пачала на ёй вяшчаньне 15 красавіка 2012 году[1].
Заснавальнік і галоўны рэдактар «Аўтарадыё» Юры Базан памёр 24 верасьня 2016 году[8].
Remove ads
Ацэнкі
Музычны крытык Зьміцер Падбярэскі нызываў радыёстанцыю найбольш любімаю сярод беларускіх FM-станцыяў[17].
Адлюстраваньне ў культуры
У 2011 годзе гурт «N.R.M.» прэзэнтаваў новую песьню «Аўтарадыё» ў падтрымку зачыненай радыёстанцыі[18].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads