Сталіца (радыё)
беларуская радыёстанцыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Радыё «Сталіца» — дзяржаўная беларускамоўная радыёстанцыя Беларусі, заснаваная ў 1998 годзе[3].
Remove ads
Яе заснавальнікам і першым кіраўніком быў Ігар Ганчарук[4]. 12 ліпеня 2003 году страціла FM-частасьць 103,7 на карысьць расейскамоўнай Радыюс-ФМ[5][6][7]. 15 красавіка 2012 году аднавіла вяшчаньне ў FM-дыяпазоне на частасьці 105,1, на якой працавала «Аўтарадыё», якую пазбавілі ліцэнзіі[2][8]. Месьціцца ў Менску па вул. Чырвоная, д. 4[9]. На 2016 г. мела 23 радыёжурналісты[10].
17 жніўня 2020 году супрацоўнікі радыё падтрымалі забастоўку, пра што паведамілі на сваёй старонцы ў Facebook. 18 жніўня кіраўніцтва прапанавала працягнуць працу, але не паведамляць навіны пра палітыку. Пасьля гэтага большая частка калектыву напісала заявы аб сыходзе[11]. 26 жніўня дырэктар радыё Алег Міхалевіч падтрымаў свой калектыў і забраў працоўную кніжку[12].
Remove ads
Распаўсюд
З 06:00 да 02:00[13] вяшчае ў ніжняй частцы(ru) дыяпазону ультракароткіх хваляў і круглыя суткі ў FM (верхняй частцы УКХ(ru)), або ў рэжыме рэальнага часу ў сеціве. У мінулым вяшчаньне дадаткова вялося ў Менску і вобласьці з 18:00 да 19:00 па правадной сетцы
Remove ads
Перадачы
На 2016 г. радыё «Сталіца» выпускала 33 перадачы: 12 музычных[16], 11 навіновых, 6 гутарковых і 4 забаўляльныя.
Гутарковыя
- «Бліжэй да зорак» (пятніца, 22:08-23:00; вядоўца Віталь Краўчанка) — размова з акторамі, мастакамі, музыкамі, пісьменьнікамі і спартоўцамі[17];
- «Ведай нашых»[18] (нядзеля, 15:00) — сучасная рок-музыка Беларусі;
- «Крок да рока» (серада, 21:15; вядоўца Марына Савіцкая) — азнаямленьне з новымі альбомамі музыкаў Беларусі[19];
- «Ну і дзянёк» (серада, 15:30; вядоўца Алена Ражкова) — гутарка з артыстамі і кампазытарамі[20];
- «Топ 10» (субота, 15:00-16:00) — гіт-парад[21];
- «Тэрыторыя слушных ідэяў» (аўторак, 15:30; вядоўца Юлія Баранава) — абмеркаваньне жыцьця Менску[22].
Забаўляльныя
- «Вельмі добры дзень» (субота-нядзеля, 12:00-14:00; вядоўцы Віталь Краўчанка, Арцём Лук’яненка, Алена Ражкова, Ала Рыжэвіч і Марына Савіцкая) — музыка на замову слухачоў, афіша забаваў і анонс падзеяў для адпачынку ў вольны час[23];
- «Сталічны навігатар» (панядзелак-пятніца, 17:00-19:00; вядоўцы Віталь Краўчанка і Данута Анцілеўская) — песьні для аўтааматараў і дарожныя навіны[24];
- «Сьвята кожны дзень» (штодзень, 13:05 і 20:05);
- «Трое з настроем» (панядзелак-пятніца, 7:00-12:00; вядоўцы Віталь Краўчанка і Ала Рыжэвіч) — музыка і навіны да працы[25].
Музычныя
- «Аксамітавы вечар» (чацьвер, 21:15; аўтарка і вядоўца Алена Ражкова) — перадача рамантычнай музыкі[26];
- «Для тых, хто ня сьпіць» (штодня, 0:04-6:00) — музыка гіт-парадаў і забаўляльныя даведкі[27];
- «Зь месца падзеяў» (панядзелак, 15:30; вядоўца Марына Савіцкая) — рэпартажы з канцэртаў[28];
- «Музычны агляд» (субота, 21:15; вядоўца Алена Ражкова) — 5 музычных навінаў: адмоўная, найважнейшая, дзіўная, сумная і ўрачыстая[29];
- «Пакаленьне.by» (нядзеля, 21:00; вядоўца Алёна Зенчык) — знаёмства зь нефармальнымі вечарынамі, графіці і паркурам[30];
- «Пра рок» (панядзелак, 21:15; вядоўца Лявон Казакоў) — летапіс падзеяў у цяжкой рок-музыцы[31];
- «Рок-урок» (пятніца, 15:30; вядоўца Тацяна Шышло) — азнаямленьне з жанрамі рок-музыкі[32];
- «Саўндтрэк» (аўторак, 21:15-22:00; вядоўца Арцём Лук’яненка) — перадача пра фільмы, кінаактораў, рэжысэраў і музыку да кінафільмаў[33];
- «Эпіграф» (пятніца, 15:30; вядоўца Марына Савіцкая) — перадача аб творчасьці замежных музыкаў і сьпевакоў, якія зьбіраюцца прыехаць у Беларусь з канцэртамі[34].
Навіновыя
- «Беларускі арнамэнт» (нядзеля, 18:40; вядоўца Алена Ражкова) — пра народную вышыўку, ткацтва і сьвяты[35];
- «Землякі» (субота, 6:40; аўтарка і вядоўца Алена Лычагіна) — знаёмства з адоранымі людзьмі Беларусі[36];
- «Культурная сфэра» (субота, 18:40; аўтарка і вядоўца Алена Давыдава) — азнаямленьне з акторамі, мастакамі, рэжысэрамі і сцэнарыстамі[37];
- «Лінія лёсу» (нядзеля, 6:40; вядоўца Марта Худалей) — перадача пра пасьпяховых адмыслоўцаў[38];
- «Маладзёвы праспэкт» (панядзелак, 6:40; вядоўца Алена Давыдава) — пра навучаньне, вынаходзтвы і вольны час моладзі[39];
- «Мая сталіца» (серада, 6:40; вядоўца Ала Іванова) — навіны і жыцьцяпіс жыхароў Менску[40];
- «Сацыяльны вэктар» (чацьвер, 6:40; вядоўца Алена Лычагіна) — азнаямленьне з прыкладамі здаровага ладу жыцьця жыхароў сталіцы і Менскай вобласьці[41];
- «Спартовы экспрэс» (чацьвер, 15:30; аўтар і вядоўца Аляксей Тэра) — спартовыя навіны за тыдзень[42];
- «Сталічная экспэдыцыя» (аўторак, 6:40; вядоўца Алена Лычагіна) — знаёмства з навінамі вобласьцяў Беларусі[43];
- «Тур па Беларусі» (пятніца, 6:40; вядоўца Ігар Емельяновіч) — аповед пра падарожжы па краіне ў якасьці адпачынку[44].
Remove ads
Былыя перадачы
- Абарваная струна (панядзелак, 22:15; аўтар і вядоўца — Павал Ладуцька);
- Аднойчы зь песьняй (аўторак, 22:15; аўтарская праграма Сяргея Бандарэнкі);
- Вольна! Выхадны;
- Ёсьць ідэя (аўторак, 15:30);
- Кар’ера (серада, 18:45);
- Калыханка для дарослых (панядзелак-пятніца, 24:00; аўтар і вядоўца — Алесь Праўдзін);
- Літаратурнае кафэ (пятніца, 22:15; гаспадыня — Вераніка Бандаровіч);
- Мая Меншчына (панядзелак, 18.45; аўтарская праграма Ігара Емельяновіча);
- Музычны паядынак;
- Памяць сэрца (чацьвер, 18:45);
- Пэдсавет (пятніца, 18:45);
- Сталічная дыскатэка (нядзеля, 0:00-2:00);
- Ультра-музыка;
- Экзотыка (нядзеля, 21:00; аўтарская праграмя Тацяны Шышло).
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads