Бабічы (Гудагайскі сельсавет)

вёска ў Гудагайскім сельсавеце Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ба́бічы[3] — вёска ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Бабічы ўваходзяць у склад Гудагайскага сельсавету. Знаходзіцца ў 8 км на паўночны ўсход ад Астраўца, 12 км ад чыг. ст. Гудагай на лініі Маладэчна-Вільня, 258 км ад Горадні.

Хуткія факты

У 19 стагодзьдзі вёска ў складзе Дравяніцкага маёнтка (Шумская воласьць Віленскага павету Віленскай губэрні). У 1860 г. 9 рэвізскіх душ. Уладальнік — памешчык Набораўскі. У 1873 годзе вёска ў складзе Дравяніцкай сельскай грамады. У 1897 г. Бабічы (Дубнячкі), 10 гаспадарак, 114 чалавек. У 1905 годзе ў вёсцы было 60 чалавек. У 1922 годзе ўвайшла ў склад Польскай Рэспублікі. У 1938 годзе лічылася вёскай, мела 18 двароў і 89 чалавек. У складзе Варнянскай гміны Віленска-Трокскага павету Віленскага ваяводзтва. У лістападзе 1939 году ўключаная ў склад БССР. Ад 12 кастрычніка 1940 году вёска ў складзе Дравяніцкага сельсавету Астравецкага раёну Вілейскай вобласьці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году акупаваная нямецкімі войскамі. Ад 20 верасьня 1944 году ў Маладэчанскай вобласьці. Пасьля вайны сяляне далучыліся да калгасу «1 Мая». 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў Гарадзенскую вобласьць. У 1959 годзе 13 чалавек. У 1970 годзе 21 чалавек. У 1992 годзе ўваходзіла ў калгас імя Мічурына, цэнтар якога знаходзіцца ў вёсцы Палушы. У 2004 годзе было 4 гаспадаркі, 10 чалавек, уваходзіла ў сельскагаспадарчы вытворчы каапэратыў «Палушы».

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads