Банская Быстрыца

места ў Славаччыне From Wikipedia, the free encyclopedia

Банская Быстрыца
Remove ads

Аўдыё Ба́нская Бы́стрыца , Банска Бістрыца (па-славацку: Аўдыё Banská Bystrica , па-нямецку: Neusohl, па-вугорску: Besztercebánya) — горад у цэнтральнай частцы Славаччыне, адміністрацыйны цэнтар Банскабыстрыцкага краю. Месьціца на рацэ Грон у Татрах. Насельніцтва 78 484 чалавекі (на 31 сьнежня 2017 году).

Хуткія факты

У горадзе знаходзіцца Ўнівэрсытэт Мацея Бэла.

Remove ads

Гісторыя

Першапачаткова Банска-Быстрыца была невялічкай славацкай вёскай. У XIII-м стагодзьдзі сюды перасялілася некалькі дзясяткаў сем'яў нямецкіх каляністаў. У 1255 годзе вугорскі кароль Бэла IV надаў паселішчу гарадзкія прывілеі. У сярэднявеччы Банска-Быстрыца была важным прамысловым і гандлёвым цэнтрам Каралеўства Вугоршчыны.

У жніўні 1944 году горад стаў цэнтрам Славацкага нацыянальнага паўстаньня супраць нямецкіх акупантаў. У Банска-Быстрыцы быў штаб паўстаньня, якое, аднак, было задушана фашыстоўцамі і заставалася пад імі да прыходу 25 сакавіка 1945 году савецкіх войскаў.

У 2017 годзе Супольнасьць пратэстанцкіх цэркваў у Эўропе надала Банска-Быстрыцы ганаровы тытул Эўрапейскага гораду Рэфармацыі[1].

Remove ads

Турыстычная інфармацыя

  • Замак, на тэрыторыі якога знаходзяцца:
    • Фарны касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
    • Дом Мацея
    • Славацкі касьцёл
    • Ратуша
    • Умацаваньні з бастыёнамі і брамай
  • Пляц(en) Славацкага паўстаньня, на якім знаходзяцца:
    • Гадзіньнікавая вежа
    • Чумны слуп
    • Катэдра Сьв. Францішка Ксавэрыя
    • Слуп Найсьвяцейшай Панны Марыі
    • Чорны абэліск, у гонар загінулых савецкіх жаўнераў
  • Музэй Славацкага паўстаньня

Асобы

  • Мацей Бэл (1684–1749) — знаўца Старажытнай Грэцыі, тэоляг
  • Эдэ Данат (1865–1945) — дырыгент, кампазытар
  • Віліам Фігуш-Бістры (1875–1937) — кампазытар
  • Пэтэр Карваш (1920–1999) — пісьменьнік, драматург
  • Пэтэр Томка (* 1956) — судзьдзя Інтэрнацыянальнага трыбуналу ў Гаазе
  • Пэтэр Пэлегрыні (* 1975) — палітык, з 2018 году прэм’ер-міністар Славаччыны
  • Томаш Суровы (* 1981) — хакеіст

Гарады-сябры

Банская Быстрыца мае некалькі патрнэрскіх і сяброўскіх местаў у сьвеце[2]:

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads