Барбара Заполья

каралева польская, вялікая княгіня літоўская From Wikipedia, the free encyclopedia

Барбара Заполья
Remove ads

Барбара Заполья (па-вугорску: Szapolyai Borbála, па-польску: Barbara Zápolya; 1490, 1494—1495 альбо першая палова 1496, Трэнчын — 2 кастрычніка 1515, Кракаў) — дачка вугорскага магната Стэфана Запольі і цешынскай Пястоўны Ядвігі, каралева польская і вялікая княгіня літоўская (1512—1515), першая жонка Жыгімонта Старога.

Хуткія факты Божаю ласкай каралева Польшчы, вялікая княгіня літоўская, Каралева Польшчы ...
Thumb
Барбара Заполья

Была першай манахіняй, каранаванай пасьля 58-гадовага перапынку з часу папярэдняй каранацыі Альжбэты Аўстрыйскае, другая пасьля Альжбэты зь Пільчы польская каралева, якая не паходзіла з пануючага роду, і трэцяя пасьля сьвятых Кінгі і Ядвігі вугорка на кракаўскім стальцы, якая зьмерла ў абліччы сьвятасьці. Стала таксама апошняй так блізка пародненая зь Пястамі польскай каралевай[1].

Шлюб Барбары і Жыгімонт I меў узмоцніць зьвяз Ягелонаў з Запольямі, прыхільнікамі нацыянальнага руху ў Вугоршчыне і супернікамі Габсбургаў. Памершы ўсяго праз 3 гады пасьля каранаваньня сьціплая, пабожная і чульлівая Барбара была хутка забытая і адцененая прыгожай, абміцыйнай і дэспатычнай Бонай, якая заняла ейнае месца побач з Жыгімонтам I[2].

Паводле сьведчаньня Дэцыюша, ушанаваньнем памяці каралевы Барбары стала капліца Жыгімонта на Вавэлі[3]. З Барбарай Запольяй зьвязаная ня толькі ідэя пабудовы маўзалею Ягелонаў, але таксама і значная частка сымбалічных і алегарычных іконаграфічных твораў аздабленьня капліцы[4][5].

Remove ads

Жыцьцяпіс

Паходжаньне

Будучая каралева і вялікая княгіня была дачкой валадара Трэнчыну, графа сьпіскага, ваявода сяміградзкага Стэфана Запольі і Ядвігі Цешынскай. Па мячы выводзілася з рыцарскага роду найхутчэй харвацкага паходжаньня, які на пераломе XV—XVI стагодзьдзяў здабыў вялікі ўплыў і агромністыя маёнткі ў Вугорскім каралеўстве. Па кудзелі паходзіла зь цешынскай і мазавецкай лініі Пястаў — ейным дзедам па маці быў Пшэмыслаў II Цешынскі, а бабкай — Ганна, дачка варшаўскага князя Баляслава IV.

У крыніцах дата нараджэньня Барбары Запольі не сустракаецца. Яе можна аднавіць толькі на падставе ўскосных зьвестак, якія падаюць узрост каралевы ў часе скону, аднак такія крыніцы зьявіліся толькі празь некалькі гадоў па ейнай сьмерці. Паводле аднаго з вугорскіх перакладаў, каралева Барбара памерла ў 20-гадовым узросьце[6], а паводле польскага Рочніка Нарапінскага памерлай споўнілася 25 гадоў[7].

Зыгмунт Ўдавішэўскі зь дзьвюх датаў — 1490 і 1495 — за больш праўдападобную лічыць пазьнейшую, запісаную ў вугорскім дакумэнце, адкуль і паходзіла Барбара[8]. 1495 рок у цяперашні час прызнае большасьць гісторыкаў[a]. Найпазьнейшай мажлівай датай нараджэньня Барбары Запольі ёсьць прапанаваны Станіславам Срокам пэрыяд першай паловы 1496 року[9].

У Божае нараджэньне 1499 року Барбара страціла бацьку, магутнага правадыра антыгабсбурскай кааліцыі вугорскай магнатэрыі, і ейным выхаваньнем займалася маці. Ядвіга рабіла асаблівы націск nacisk на далёкаідучую пабожнасьць, што мала ўплыў на этычнае выхаваньне і на фармаваньне глыбокай рэлігійнасьці ейнай дачкі[10].

Шлюбныя пляны

Ад 1509 сэнатары націскалі на нежанатага Жыгімонта, якому было ўжо за 40 гадоў, каб заключыў шлюб. Сярод кандыдатак на каралеву называлі між іншых кнігіняў мэкленбурскую і мантуанскую[11]. Жыгімонт вырашыўся на выбар такой жонкі, хаўрус зь якой дазволіць паслабіць сетку хаўрусаў імпэратара Максыміліяна I, што загражала інтарэсам Ягайлавічаў. У 1511 року Барбара Заполья, дачка і сястра ўплывовых прыхільнікаў антыгабсбурскага руху ў Вугоршчыне, была афіцыйна прапанаваная кандыдаткай у жоны Жыгімонта I ягоным братам Уладыславам. Аднак магчыма, адной з мэтаў Жыгімонта было ня толькі замінаньне плянаў Габсбургаў, але й магчымасьць пасьля сьмерці брата пасадзіць на вугорскі трон сябе аотбо свайго пераемніка[12][13].

Заручыны адбыліся 2 сьнежня 1511.

Панаваньне

Шлюб і каранацыя адбыліся ў Кракаве ў нядзелю 8 лютага[14].

Thumb
List wysłany przez królową Barbarę do męża w maju 1515 r. (odpis oryginału zachowany w Acta Tomiciana)

У сакавіку 1511 року Барбара з мужам выехалі ў Познань (15 сакавіка 1513 тут нарадзілася дачка Ядвіга), а ў траўні 1513 — на Літву. Барбара засталася ў Вільні, пакуль Жыгімонт браў удзел у вайне з Масковіяй. 4 лютага 1515 року яны разам вярнуліся на Вавэль. 1 ліпеня 1515 Барбара нарадзіла другую дачку Ганну.

Хвароба і скон

Па другіх родах каралева цяжка занемагла. Ейным лекаваньнем займаўся дапаможны лекар Жыгімонта I, навучаны ў Балёньні Леанард Печыхоўскі. Аднак каралева бесьперастанна хварэла ад пачатку ліпеня да канца верасьня 1515 року. У канцы верасьня надышло паляпшэньне стану, ня лічачы працягу звыклых ужо параксызмаў, але 30 верасьня каралева атрымала падабенства апаплепсычнага ўдару[15][16].

2 кастрычніка 1515 каралева сканала[17]. Сымптомы хваробы паказваюць на вялікую імавернасьць пэрынатальнага заражэньня.

Пахаваньне

Thumb
Sarkofag królowej Barbary w katedrze na Wawelu

Каралева была пахаваная 18 кастрычніка 1515 у катэдры на Вавэлі|Вавэльскай катэдры ў капліцы Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі. На пахаваньні прыбыла ейная маці Ядвіга з сынамі[18]. У 1520 разам зь ёй была пахаваная памерлая ў дзяцінстве дачка Ганна. Саркафаг зь целамі быў зьмешчаны ў падзямельлі капліцы Жыгімонта[19][20].

У 1632 сродкамі караля Жыгімонта III, унуку Жыгімонта Старога, была праведзеная першая рэстаўрацыя саркафагу[21]. Другая кансэрвацыя зьнішчанага саркафагу мела месца ў 1840 коштам імпэратара Фэрдынанда I[22]. Чарговая рэстаўрацыя саркафагу была спалучаная з вывучэньнем і апісаньнем ягонай вартасьці і адбылася ў 1874 року[23][24].

Remove ads

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads