Барыс Мікуліч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барыс Міхайлавіч Мікуліч (псэўданімы: Б. Міхайлаў, Барыс М.; Крыптанімы: Б. М., БаМ, Б.М-ч, М. Б.; 19 жніўня 1912, Бабруйск — 17 чэрвеня 1954, с. Машукоўка, Краснаярскі край, РСФСР) — беларускі пісьменьнік, празаік, крытык.
Remove ads
Біяграфія
З 1928 году сябар бабруйскае філіі «Маладняка». З 1929 году працаваў у бабруйскай газэце «Камуніст». У 1930 годзе пераехаў у Менск. Працаваў карэктарам у Дзяржвыдавецтве БССР; стыльрэдактарам, адказным сакратаром у газэце «Літаратура і мастацтва». Потым зноў вярнуўся у выдавецтва на пасаду рэдактара (падчас арышту загадчык аддзелу газэты). У 1930 годзе вучыўся ў Менскім беларускім пэдагагічным інстытуце (МБПІ), на літаратурных курсах у Маскве (1934—1936). У 1936 годзе ў Камуністычным інстытуце журналістыкі ў Менску. сябар СП Беларусі з 1934 году. У 1936 годзе чытаў курс гісторыі літаратурных жанраў і гісторыі нарыса ў Інстытуце журналістыкі (Менск). Да 1936 году выдаў 7 мастацкіх кніг. Быў сябрам ВЛКСМ.
Арыштаваны 26 лістапада 1936 году ў Менску па адрасе: вул. Чырвоназорная, д. 7, кв. 2. 3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Барыса Мікуліча прадугледжвалася «спальваць»[1]. 5 кастрычніка 1937 году асуджаны пазасудовым органам НКУС як «сябар контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасьць» да 10 гадоў ППК. У 1937 годзе пераведзены ў Марыінск Новасыбірскай вобласьці, у 1938 годзе — у Рашоты Краснаярскага краю. У 1943 годзе пераведзены ў катэгорыю ссыльных. Пасьля вызваленьня ў 1946 годзе пераехаў у Ашхабад да старэйшай сястры Кацярыны, нягледзячы на тое, што яму было забаронена жыць у сталіцах. У чэрвені 1947 году без дазволу ўладаў вярнуўся ў Беларусь. Жыў у Бабруйску, у Цераховічах на Лагойшчыне. У лістападзе 1947 году зь яго зьнятая судзімасьць. У 1947—1949 гадах працаваў у бабруйскай бібліятэцы. Зьвярнуўся да гістарычнай тэматыкі, падрыхтаваў аповесць пра Максіма Багдановіча. Актыўна пісаў, але ягоныя творы не публікаваліся. Арыштаваны паўторна 28 красавіка 1949 году, высланы ў Сыбір на вечнае пасяленьне. Жыў у сяле Машукоўка Краснаярскага краю, дзе і памёр. Рэабілітаваны 29 сьнежня 1954 году, праз тры месяцы пасьля сьмерці. Асабовая справа М. № 9935-с з фатаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Remove ads
Творчасьць
Пачаў публікавацца з 1927 году (часопіс «Маладняк»). У даваенны час выдаў зборкі апавяданьняў «Удар» і «Чорная вірня» (1931), «Яхант» (1935), аповесьці «Наша сонца» і «Ускраіна» (1932), «Дужасць» (1934), «Дружба» (1936). Тэматыка твораў гэтага пэрыяду: падзеі грамадзянскай вайны, пасьлякастрычніцкая рэчаіснасьць, складанасьць барацьбы новага і старога ў тагачаснай вёсцы. Адлюстраваў рамантыку рэвалюцыйнай эпохі, небывалы ўздым і працаздольнасьць свайго пакаленьня. Друкаваў рэцэнзіі, агляды тэатральнага рэпэртуару. Перажыў нападкі на свае творы («Наша сонца», «Дужасць») з боку крытыкаў-вульгарызатараў (А. Кучар). У пасьляваенны час у Ашхабадзе напісаў 1-ю частку рамана «Адвечнае» (надрукаваная ў 1972 годзе) з задуманай эпапеі пра расейска-францускую вайну 1812 году. У 1947—1949 гадах шмат пісаў, асабліва пра падзеі Вялікае Айчыннай вайны (аповесьці «Цяжкая гадзіна», «Жыццяпіс Вінцэся Шастака», «Палеская аповесць»), аднак апальнага пісьменьніка ніхто не друкаваў. Аповесьць «Развітанне», прысьвечаная М. Багдановічу, апублікаваная ў 1959 годзе. У 1946—1949 гадах напісаў у жанры дзёньнікавых запісаў «Аповесьць для сябе», апублікаваную ў 1987—1988 гадах і 1993 годзе, у якой зьмясьціў успаміны пра беларускіх пісьменьнікаў, літаратурнае і тэатральнае жыцьцё Беларусі ў 1920—1930-я, сваё жыцьцё ў лягерох і турмах. Лепшыя творы Б. Мікуліча вылучаюцца псыхалягізмам, глыбінёй пранікненьня ў чалавечыя характары, жывой выразнай мовай.
Remove ads
Творы
- Барыс Мікуліч. «Чорная вірня». Аповесьць. / М. Чарот // Маладняк : часопіс. — Менск: 1931. — № 5. — С. 8—43.
- Выбранае. Мн., 1959;
- Аповесці. Мн., 1985;
- Палеская аповесць: Аповесці, апавяданні. Мн., 1991;
- Аповесць для сябе. Мн., 1993.
Крытыка, рэцэнзіі
- Міхась Зарэцкі. На шляху да мастацка-творчае дужасьці (Пра раман «Дужасьць» Барыса Мікуліча). // Полымя рэвалюцыі : часопіс. — 1935. — № 2. — С. 112—122.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads