Баторына

возера ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Баторына
Remove ads

Бато́рына, Бато́рын — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Нарачанкі. Знаходзіцца ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, на поўдзень ад Мядзелу. Належыць да Нарачанскай групы азёраў. Плошча паверхні возера 6,25 км². Даўжыня 3,5 км, найбольшая шырыня 2,4 км. Найбольшая глыбіня дасягае 5,5 м, сярэдняя складае 2,4 м. Аб’ём вады 15,03 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 15 км[2].

Возера
Баторына
лац. Batoryna
Thumb
Панарама Баторына
Возера Баторына
КраінаБеларусь
Плошча6,25 км²
Плошча вадазбору92,4 км²
Максымальная глыбіня5,5 м
Сярэдняя глыбіня2,4 м
Найбольшая даўжыня3,5 км
Найбольшая шырыня2,4 км
Даўжыня берагавой лініі15 км
Вышыня над узроўнем мора161 м[1]
Аб’ём вады15,03 млн м³
Каардынаты54°50′55″ пн. ш. 26°57′28″ у. д.
Баторына на мапе Беларусі
Thumb
Баторына
Баторына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Remove ads

Апісаньне

Вадазбор слабахвалісты і сярэдняўзгорысты, месцамі раўнінны. 19% плошчы вадазбору складае дрыгва, 25% — мяшаныя і хваёвыя лясы.

Катлавіна рэшткавага тыпу, роўная, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы спадзістыя, вышынёй 3—6 м, пераважна разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, асабліва заходні, які зьліваецца з забалочанай абалонай і пераходзіць у балота. Мелкаводзьдзе пяскова-глейкае. Асноўная частка дна высьцілаецца сапрапэлем.

Форма катлавіны спрыяе інтэнсіўнаму перамешваньню водных масаў, у выніку чаго ў бязьлёдны пэрыяд у возеры ўсталёўваецца гаматэрмія. У бязьветранае надвор’е назіраецца розьніца ўтрыманьня кіслароду: у такі час ягоная колькасьць можа значна паменшыцца ў пластах вады каля дна. У той самы час у паверхневых пластах ягоная колькасьць значна перавышае 100%.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць рака Кубля, ручай і 10 міліярацыйных каналаў. Таксама існуе сьцёк у возера Мястра ракой Дробняй (Баторынская ручаіна). Выконвае ролю вадазборніка з балотнага масіву, які разьмяшчаецца на захадзе і паўночным захадзе. Таксама затрымлівае мінэральныя і біягенныя рэчывы, якія паступаюць у сыстэму Нарачанскіх азёр.

Надводная расліннасць утварае паласу ад 150 да 300 м. На паўднёвым усходзе невялікія дзялянкі сплавіны.

На берагох возера разьмяшчаюцца Мядзел, а таксама вёскі Круці, Азаркі, Шыкавічы.

Remove ads

Флёра і фаўна

Да глыбіні 1,5 мэтра пашыраюцца цалкам схаваныя пад вадой макрафіты. Шырыня іх палосы — 150—200 мэтраў. У асноўным гэта трысьцё і чарот з дамешкамі аеру.

Фітаплянктон вельмі багаты і ўлучае 136 відаў водарасьцяў, сярод якіх пераважаюць сіне-зялёныя і дыятомавыя. Біямаса фітаплянктону ў чэрвені-ліпені дасягае 30,2—39,8 г/м³.

Зааплянктон налічввае 49 віды, 22 зь якіх належаць да відаў галінаставусых і весланогіх рачкоў. Біямаса — 4,77 г/м³.

Возера багатае на рыбу, паводле складу іхтыёфаўны належыць да карасева-лінавых вадаёмаў. Сустракаюцца лешч, шчупак, плотка, лінь, карась, сазан, судак, часам — вугор[3].

Remove ads

Антрапагенны ўплыў

На возера ў значнай ступені ўзьдзейнічае гаспадарчая дзейнасьць. Вадаём прымае балотныя воды, сьцёкі жывёлагадоўчых фэрмаў, разьмешчаных на паўднёвым беразе. Уплыў сьцёкавых водаў адбіўся на пагаршэньні гідрахімічнага рэжыму вадаёму. Таксама возера ёсьць аб’ектам прамысловай і аматарскай рыбнай лоўлі, нязначна выкарыстоўваецца ў рэкрэацыйных мэтах.

Прыкметы антрапагеннага забруджваньня выяўляюцца ў рэзкіх зьмяненьнях узроўню ўтрыманьня тлену, павышанай колькасьці арганічных рэчываў (акісьляльнасьць складае 8—17 мг/л) і афарбаванасьці вады (25—30°), а таксама ва ўтварэньні каля дна слабакіслай рэакцыі. Празрыстасьць вады складае ад 0,5 мэтра ўлетку да 1,5 мэтра ўзімку. Велічыня мінэралізацыі — ад 200 да 250 мг/л.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads