Шыкавічы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шы́кавічы[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
- 1868 год — зьяўляліся вёскай у Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Вёска налічвала 7 двароў і 74 жыхары.
- 1904 год — вёска налічвала 179 жыхароў.
- 1908 год — у складзе вёскі 26 двароў, 187 жыхароў.
- 1921 год — знаходзіцца ў складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага павету (з 1925 году — Пастаўскага) Віленскага ваяводзтва. Вёска налічвала 35 двароў і 206 жыхароў.
- 1931 — у складзе вёскі 46 двароў, 252 жыхароў[2].
- 12 кастрычніка 1940 году вёска ўвайшла ў склад Мядзельскага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай). Вёска налічвала 26 двароў і 214 жыхароў.
- Падчас Вялікай Айчыннай вайны вёска была спаленая нямецкімі захопнікамі. Пасьля вайны вёска была адбудаваная.
- 1948 год — створаны калгас імя Варашылава.
- З 17 лістапада 1959 году — вёска ў складзе гарпассавету Мядзельскага раёну.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- З 11 лютага 1960 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Ленініскі шлях» з цэнтрам у вёсцы Баяры.
- З 25 студзеня 1996 году вёска знаходзіцца ў складзе Мядзельскага сельсавету.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 46 жыхароў
- 1999 год — 92 жыхары
- 1 студзеня 1997 году — 57 двароў, 110 жыхароў
Інфраструктура
У вёсцы ёсьць крама і сьвінагадоўчая фэрма.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads