Баўбасаў
мястэчка ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Баўба́саў (афіцыйная назва — Балба́сава[2]) — мястэчка ў Беларусі, у міжрэччы Дняпра і Ўльянаўкі. Уваходзіць у склад Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 3504 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 12,5 км ад Воршы, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Балбасава.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню паселішча пад назвай Баўбасы ўпамінаецца ў 1598 годзе. Яно ўваходзіла ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Баўбасы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Копыскім павеце Магілёўскай губэрні.
На 1782 год вёска была ў складзе маёнтку Вусьця. У гэты час тут было 34 двары. На 1800 год — 41 двор[3], на 1916 год — 62.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Баўбасы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Баўбасы вярнулі БССР. У 1928 годзе вёску перайменавалі ў Баўбасава. На працягу 1934—1936 гадох сіламі 18 тыс. чал. і 2 тыс. цыганаў (жылі асобным табарам) тут збудавалі вайсковы аэрадром і яго інфраструктуру (узьлётна-пасадачная паласа, ангары для самалётаў, склады, школа, сталоўка, Дом культуры, жылыя дамы, парашутная вышка, штаб). У 1938 годзе ўтварылася 43-я авіядывізія ў складзе двух палкоў (першы камандзір дывізіі — Г. Захараў).
1 сакавіка 1954 году на аэрадроме сфармавалі 402 авіяполк цяжкіх бамбардавальнікаў у складзе першых 15 машын ТУ-4 і ТУ-16, якія несьлі ядзерную зброю (першы камандзір палка палкоўнік Н. Ярыгін). У 1991 годзе полк складалі 24 двухматорныя рэактыўныя бамбардавальнікі ТУ-16К і ТУ-22М3, якія вялі бесьперапыннае дзяжурства з аблётам радыюсам да 3 тыс. км для баявога застасаваньня бомбаў і крылатых ракет. Экіпажы ляталі да Сахаліну, Мурманску. У 1988—1989 гадох полк удзельнічаў у Аўганскай вайне. Расфармаваны 18 сьнежня 1994 году[4].
Дзеля абслугоўваньня самалётаў з 1956 году ў Баўбасаве існавалі рамонтна-тэхнічныя майстэрні пад назвай в/ч № 77885, на якіх працавалі 200 чал. работнікаў. У 1970 годзе майстэрні сталі «Аршанскім авіярамонтным заводам», на якім у 2011 годзе працавала 117 чал. Завод даваў працу жыхарам з Воршы, Барані, навакольных вёсак[5].
26 кастрычніка 1996 году ўтварыўся Баўбасаўскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Баўбасаве[6]. У 2000 годзе Баўбасаў атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. 22 студзеня 2001 году Баўбасаў перадалі ў адміністрацыйнае падпарадкаваньне Аршанскага гарадзкога савету[7].
28 лютага 2011 году афіцыйна зацьвердзілі герб і сьцяг мястэчка[8].
1 красавіка 2013 году Воршу пазбавілі афіцыйнага статусу гораду абласнога падпарадкаваньня і аб’ядналі ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку з Аршанскім раёнам — Аршанскі раён з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Воршы[9][10]. Пры гэтым Аршанскі гарадзкі савет дэпутатаў ліквідаваны, а яго паўнамоцтвы перададзены раённаму савету дэпутатаў[11].
3 студзеня 2017 году да Баўбасава далучылі вёску Барсукі[12].
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XVIII стагодзьдзе: 1782 год — 253 чал. (123 муж. і 130 жан.); 1800 год — 238 чал. (130 муж. і 108 жан.)
- XX стагодзьдзе: 1916 год — 402 чал. (186 муж. і 216 жан.)
- XXI стагодзьдзе: 2002 год — 4237 чал.; 2005 год — 4,1 тыс. чал.[13]; 2006 год — 4,1 тыс. чал.; 2008 год — 4,1 тыс. чал.; 2009 год — 3656 чал.[14] (перапіс); 2016 год — 3529 чал.[15]; 2017 год — 3532 чал.[16]; 2018 год — 3504 чал.[1]
Інфраструктура
У мястэчку працуюць сярэдняя школа і школа мастацтваў, дом рамёстваў, бібліятэка, лякарня, паліклініка, аптэка, дом культуры, камбінат побытавага абслугоўваньня, пошта. Дзенічае царква Сьвятога Юрыя.
Remove ads
Эканоміка
У Баўбасаве знаходзіцца Аршанскі авіярамонтны завод.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Помнік дальняй авіяцыі — самалёт ТУ-16 (пачатак 1950-х гадоў)
Асобы
- Сяргей Бельцюкоў (26 лістапада 1956, Баўбасаў) — беларускі кампазытар ў розных музычных жанрах і стылявых кірунках.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads