Баўгарыца

From Wikipedia, the free encyclopedia

Баўгарыца
Remove ads

Баўга́рыца ці баўга́рская кіры́ліца (па-баўгарску: българска кирилица) у тыпаграфіцы — мадыфікацыя клясычнае кірыліцы з даданьнем да яе рысаў графэмаў лацінскага альфабэту. Распаўсюджана ў Баўгарыі, была створана ў 50-х гадох XX стагодзьдзя. Некаторыя аўтары лічаць яе «апошняй стадыяй разьвіцьця кірыліцы»[1][2].

Thumb
Адрозьненьні беларускае й баўгарскае вэрсіяў кірыліцы
Thumb
Курсіўны варыянт літар б, г, д, п і т у іх беларускай, баўгарскай і сэрбскай вэрсіях
Remove ads

Асаблівасьці

Графічная форма баўгарскага кірылічнага альфабэту характарызуецца тым, што большасьць звычайных сымбаляў маюць формы, якія адрозьніваюцца ад асноўных (напрыклад, В і в, Г і г, Д і д, але заснаваныя на рукапісным напісаньні літар якія маюць так званыя верхнія даўжыні й ніжнія даўжыні), тым самым у значнай ступені сьціраючы розьніцу паміж звычайнымі літарамі ў друкаваным або электронным выглядзе й іх почыркам[1].

Remove ads

Прасоўваньне

Абноўленая графічная форма баўгарскага кірылічнага альфабэту афіцыйна ня ўведзеная, але ўжо выкарыстоўваецца ў друкаваных і электронных выданьнях.

Thumb
Традыцыйная (клясычная) і новая баўгарская кірыліцы
Thumb
«Дзяржаўны весьнік», выпуск 103, 2017 год

«Дзяржаўны весьнік» выкарыстоўвае баўгарскую форму кірыліцы адначасова зь міжнароднай формай кірыліцы[3].

Прызнаньнем эстэтычных вартасьцяў сучаснае формы баўгарскае кірыліцы зьяўляецца й той факт, што шрыфты гэтай формы ствараюць ужо ня толькі баўгарскія, але й сусьветна вядомыя замежныя друкарні, такія як Марк Сімансан[4], Лукас дэ Гроот[5][6], Пітэр Білак[7], Ільля Рудэрман[8].

Google праз Google Fonts 2016 Glyph Sets загадвае ўключыць баўгарскую форму кірыліцы ў шрыфты, якія павінны адпавядаць стандарту Google Cyrillic Plus.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads