BeZ bileta

беларускі альтэрнатыўны рок-гурт From Wikipedia, the free encyclopedia

BeZ bileta
Remove ads

beZ bileta — беларускі альтэрнатыўны гурт, заснаваны ў 1999 годзе[1][2].

Хуткія факты Гады, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

beZ bileta — каманда, створаная Віталем Артыстам у 1999 годзе[3]. Пачынаў гурт зь беларускамоўнага фольку, але з 2004 году перайшоў да інды-року са складанымі электроннымі аранжыроўкамі. У 2005 годзе быў абраны кірунак на некаторае спрашчэньне саўнду, які, разам з тым, стаў больш насычаным. Тры пэрыяды творчай эвалюцыі beZ bileta ілюструюць альбомы «На неба» (2001) і «нарисована» (2004)[4] і самотнік «Поправка 22» (2006)[5]. Самі удзельнікі гурта характарызуюць сваю музыку як smart-pop.

Шматразова былі ўзнагароджаныя прэстыжнай беларускай музычнай прэміяй «Рок-каранацыя» ў намінацыях «Дэбют году» (2000), «Песня году» (2001, «Мая краіна Беларусь»[6][7]), «Выканаўца году» (2008, Віталь Артыст), «Кліп году» (2008, «Мечтатели»), а таксама ў 2009: Рок-Карона (гурт году), «Кліп году» («Африка»), «Альбом году» («Africa»)[8]. Гурт мае каштоўны досьвед выступленьня на фэстывальных пляцоўках Беларусі («Славянскі Базар»), ПольшчыБасовішча», «Fiesta Borealis» (разам з Jitters і Hair Peace Salon[9][10][11]), Італіі («Spirit of Woodstock»), Нямеччыны («Good-By»).

Remove ads

Творчасьць

Кліпы

У «відэаскарбонцы» beZ bileta — і анімацыйныя працы («Stop Business», «Шла дальше»), і арт-відэа («нарисована», «Смотреть вверх»), і сюжэтны ролік «Лодочки». Маляваны кліп «Шла дальше» (рэжысэр Таня Кушнер, мастак Дзяніс Волкаў) удзельнічаў у анімацыйных фэстывалях у Нідэрляндах, Чэхіі, Італіі, Вялікабрытаніі, Аўстраліі. Кліп «Место для тебя» выйшаў увесну 2006 году, асновай роліка сталі фатаздымкі ўдзельнікаў гурту, яго сяброў і проста людзей, неабыякавых да beZ bileta.

Віталь Артыст

Лідэр beZ bileta Віталь Артыст вядомы як аўтар саўндтрэку да расейскага фільму 2006 году «Охота на пиранью». Віталь таксама піша музыку да сэрыялаў («Мужчины не плачут»), тэатральных пастановак (спэктакль «После» менскага тэатру «ИнЖест»), тэлепраектаў (новы сэзон вядомага цыклю «Саша и Сирожа»), мультфільмаў і рэклямы. Восеньню 2006 году Артыст скончыў працу над саўндтрэкам да расейскага сэрыялу «Супермаркет», які выйшаў напачатку 2007 году[12].

Дзень безьбілетніка

Гурт beZ bileta вядомыя штогадовым сьвяткаваньнем «Дня безьбілетніка» з удзелам саміх музыкаў, іх прыхільнікаў і ўсіх, хто хоча далучыцца да пазытыўнай і крэатыўнай дзеі[13]. Бясплатная раздача дыскаў у абмен на штрафную квітанцыю; міні-канцэрт па тэлефоне для ўсіх, хто патэлефанаваў[14]; конкурс рэміксаў на песьні beZ bileta, у якім удзельнічаюць музыкі з розных краінаў сьвету; конкурс кавэраў — такія акцыі, якія ладзіліся Віталем Артыстам і яго камандай. Так, пераможца акцыі «Дзень безьбілетніка 2006» змог выступіць разам з гуртам на канцэрце beZ bileta, які прайшоў 10 лістапада ў менскім клюбе «Рэактар».

Remove ads

Ацэнкі

Тацьцяна Заміроўская дала ў 2008 годзе ў сваёй калёнке на «БелаПАН» такую ацэнку творчасьці гурта: «У 1999-м сапраўдным шокам было з’яўленьне „beZ bileta“ — я люблю іх да гэтага часу, няхай у іх засталося ня так ужо й шмат таго, што так прыцягвала ў іх у той час»[15].

Дыскаграфія

Альбомы

  • На неба (2001)
  • нарисована (2004)
  • Кино (2007)
  • Мечтатели (2009)
  • Африка (2009)
  • Звезда (2011)[16]
  • Море (2014)

DVD

  • Про самое негрустное на свете (2007)[17]

Самотнікі

  • «Поправка 22» (2006)
  • «Мечтатели» (2008)
  • «Good.bye» (2008)

Саўндтрэкі

  • Саўндтрэк да кінафільму «Охота на пиранью» (Расея, 2006)
  • Саўндтрэк да спэктаклю «После» тэатру «ИнЖест» (2006)

Удзельнікі

  • Віталь Артыст: сьпеў, музыка, тэксты, акустычная гітара
  • Юры Рубанік: клявішныя
  • Аляксандар Івашкевіч: гітара
  • Аляксандар Гуляеў: бас-гітара
  • Таня Кушнер: кліпы, музыка, тэксты

Былыя ўдзельнікі

  • Сяргей Бакавец: гітара
  • Дзяніс Шураў: бубны
  • Павел Кудрын: клявішныя, флейта, пэркусія
  • Дзяніс Стурчанка: бас-гітара
  • Іван Барзенка: гітара

Літаратура

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads