Белае (Барысаўскі раён)

вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бе́лае[3] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 4 км на ўсход ад Зачысьця, за 13 км на поўнач ад Лошніцы. 35 км на паўночны ўсход ад Барысава, 106 км ад Менску. Белае ўваходзіць у склад Прыгараднага сельсавету. Вёска разьмешчаная на раўніне, з заходняга боку глебы забалочаныя. Да бліжэйшай чыгуначнай станцыі Прыяміна 13 км. Мясцовай аўтамабільнай дарогай зьвязаная зь вёскай Зачысьце, ад якой празь вёску Новае Янчына можна даехаць да шашы БарысаўМаісееўшчына.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вядома з канца XVIII стагодзьдзя. У 1800 годзе належала Барысаўскаму касьцёлу, адносілася да Барысаўскага павету Менскай губэрні. Паводле перапісу насельніцтва Расейскай імпэрыі 1897 году мела 8 гаспадарак, адносілася да Зачысцкай воласьці Барысаўскага павету. У 1917 годзе 10 гаспадарак. Ад лютага да лістапада 1918 году акупаваная арміяй Нямеччыны, ад жніўня 1919 году да мая 1920 году — пад уладай Польшчы. 1 студзеня 1919 году ўключаная ў склад новаўтворанай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР). У лютым 1919 году перададзеная Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. 31 ліпеня 1920 году вернутая ў склад БССР. 20 жніўня 1924 году ўключаная ў склад Зачысцкага сельскага савету Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі. Ад 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930 году ў складзе Менскай акругі, ад 20 лютага 1938 году ў Менскай вобласьці. Перапіс 1926 году засьведчыў у вёсцы 27 гаспадарак. Падчас Другой Сусьветнай вайны ад 1 ліпеня 1941 году да 29 чэрвеня 1944 году ў акупацыі. У 1988 годзе налічвалася 15 гаспадарак. Згодна з рашэньнем Менскага абласнога Савету дэпутатаў ад 30 сакавіка 2016 году перададзеная ў склад Прыгараднага сельсавету[4].

Remove ads

Пляніроўка

У пляне складаецца з плаўна выгнутай, амаль мэрыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу[1].

Насельніцтва

  • 2010 год — 11 чалавек
  • 2008 год — 14 жыхароў[1]
  • 1999 год — 19 чалавек
  • 1988 год — 36 жыхароў[1]
  • 1960 год — 87 жыхароў[1]
  • 1926 год (перапіс) — 123 жыхары[1]
  • 1917 год — 71 жыхар[1]
  • 1897 год — 56 жыхароў[1]
  • 1800 год — 49 жыхароў[1]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads