Белае (Бельскі сельсавет)
вёска ў Бельскім сельсавеце Полацкага раёну Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Белае (з 14 ліпеня 1975 году — Азіна[a]) — вёска ў Беларусі, на беразе Белага возера. Цэнтар сельсавету Полацкага раёну Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 18 км на паўночны захад ад Полацку, за 115 км ад Віцебску; за 5 км ад чыгуначнай станцыі Баравуха, на аўтамабільнай дарозе Лепель — Полацак.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню ўпамінаецца ў Полацкай рэвізіі 1552 году як стан Белае.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Белае апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віцебскай губэрні. На 1821 годзе ў мястэчку Белым існавалі мураваны касьцёл і карчма. На 1837 год сяло Белае знаходзілася ў складзе Замшанскай воласьці Полацкага павету, тут дзеяла царква Ўшэсьця Гасподняга, працавала валасная ўправа, праводзіліся два кірмашы на сьвята Ўшэсьця і 26 верасьня.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Белае абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР. З 21 жніўня 1925 году цэнтар сельсавету Полацкага раёну Полацкай акругі, тут працавалі працоўная школа і народны дом. 13 красавіка 1927 году савецкія ўлады стварылі ў Белым калгас «Авангард». На 1940 год у вёсцы было 45 двароў.
За часамі Другой сусьветнай вайны ў Белым зьнішчылі 30 двароў. На 1946 год у вёсцы было 72 двары, на 1968 год — 186 двароў, на 1979 год — 339 двароў, на 1994 год — 347 двароў. 14 ліпеня 1975 году савецкія ўлады перайменавалі вёску ў Азіна.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 120 чал.
- XX стагодзьдзе: 1923 год — 140 чал.; 1940 год — 208 чал.; 1946 год — 261 чал.; 1968 год — 559 чал.; 1979 год — 619 чал.; 1994 год — 743 чал.[1]
Турыстычная інфармацыя
У Белым дзее створаны савецкімі ўладамі музэй бальшавіка Ўладзімера Азіна; месьціцца Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызанаў.
Асобы
- Уладзімер Воднеў (1937—1997) — беларускі матэматык
Заўвагі
- Зьнішчэньне традыцыйнай гістарычнай тапаніміі — адзін з захадаў палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі Беларусі (расейскага этнацыду беларусаў)
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads