Беларускі мэталюргічны завод
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беларускі мэталюргічны завод (БМЗ) — мэталаапрацоўчае прадпрыемства Жлобіну, заснаванае ў 1984 годзе. Яго будаўніцтва пачалі ў 1982 годзе. У 1984 г. пусьцілі 1-ую чаргу (электрасталеплавільны і гатункапракатны цэхі). У 1987 г. — 2-ую чаргу (комплекс мэталакорду), у 1991 г. — 3-юю чаргу. Працуе на мэталаломе. У 1994 г. вырабляў мэталакорд для шынаў і пасаў (17,2 тыс. т), сталёвы дрот (9,9 тыс. т), гарачакатаную сталь (711 тыс. т) і сталёвую катанку, сталёвы пракат (656 тыс. т), сталёвы вугалок, швэлер і ўшчыльнікавыя мэталічныя накрыўкі. На 1996 г. дзейнічалі 15 цэхаў. Ажыцьцяўлялася супраца зь нямецкімі вытворцамі ліставой сталі «Круп» (Эсэн, Дусэльдорфская акруга, зямля Паўночны Райн — Вэстфалія) і «Хет»[3]. У 2008 годзе завод выпусьціў 45 тыс. тонаў (35%) дроту са 130 тыс. тонаў сусьветнай вытворчасьці. За 2010 год на заводзе вырабілі 2530 тыс. т сталі, звыш 2 млн т пракату, 100 тыс. т трубаў і 94 тыс. т мэталакорду[4]. На 2011 г. завод меў 8 замежных гандлёвых прадстаўніцтваў у 6 краінах сьвету: у Аўстрыі (Лінц, зямля Верхняя Аўстрыя), ЗША (Маямі, штат Флорыда), Кітаі (Шанхай), Летуве (Шаўлі), Нямеччыне (Бэрлін) і Расеі (Масква і Санкт-Пецярбург). У 2013 г. звыш 80% вырабаў паставілі за мяжу[5]. Збыт у Расею дасягнуў каля $1 млрд, што склала прыблізна 15% валютнай выручкі Беларусі[6].
Remove ads
Міжнародныя санкцыі
12 мая 2023 году Украіна ўвяла санкцыі супраць заводу[7]. У жніўні 2023 году БМЗ патрапіў пад санкцыі ЭЗ[8]. У тым жа месяцы да гэтых санкцый далучыліся Швайцарыя[9], Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Альбанія, Украіна, Босьнія і Герцагавіна, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн і Нарвэгія[10]. Таксама са жніўня 2023 году БМЗ, генэральны дырэктар заводу Дзьмітры Корчык ды зьвязаная з заводам кампанія BEL-KAP-STEEL знаходзяцца ў санкцыйным сьпісе ЗША[11].
Напрыканцы 2023 году выйшла некалькі журналісцкіх расьсьледаваньняў пра абыход санкцый ЭЗ ды ЗША супраць БМЗ[12][13][14].
27 студзеня 2025 году Канада ўвяла санкцыі супраць заводу[15].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads