Беларусі ардэнаноснай (зборнік)
паэтычны зборнік Янкі Купалы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Беларусі ардэнаноснай» — паэтычны зборнік Янкі Купалы, выдадзены ў 1937 годзе ў Менску Дзяржаўным выдавецтвам БССР. Тыраж зборніку склаў 10 тысячаў асобнікаў.[1]
Remove ads
Апісаньне
Назву зборніку даў аднайменны верш. Самая аб’ёмная з усіх паэтычных кнігаў Янкі Купалы даваеннае пары, своеасаблівая анталёгія творчасьці паэта савецкага часу. Зборнік бліскі па зьмешчаных у ім творах папярэдняй паэтычнай кнізе паэта «Песьня будаўніцтву». Асобныя вершы ўвайшлі са зборніку «Спадчына» («Спадчына», «Удосьвітак», «Званы», «Забытая карчма», «Буралом»). Шэраг твораў узятыя са зборніку «Безназоўнае» («Арлянятам», «Крым», «Мароз», «Лясное возера», «З павяўшай славы…», «Восень» і інш.). Цэнтральнае месца ў зборніку займаюць вершы ляўкоўскага цыклю («Сыны», «Лён» і інш.). У зборнік таксама ўвайшлі дзьве паэмы Я. Купалы: «Барысаў» і «Над ракою Арэсай».[1]
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads