Беразьнякі (Жыткавіцкі раён)
вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беразьнякі́[2] — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 8 км на захад ад Мілевічаў, за 2 км на ўсход ад шашы Р23. Беразьнякі ўваходзяць у склад Мілевіцкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XVI стагодзьдзя як вёска ў Наваградзкім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага. Пасьля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Расейскай імпэрыі[3].
З 12 кастрычніка 1940 году ўваходзіць у склад Мілевіцкага сельсавету Ленінскага (з 20 студзеня 1960 году — Старобінскага, з 11 красавіка 1960 году — Жыткавіцкага) раёну Пінскай (з 8 студзеня 1954 году — Берасьцейскай, з 20 студзеня 1960 году — Менскай, з 11 красавіка 1960 году — Гомельскай) вобласьці[4].
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 6 траўня 1896 году — 48 двароў, 339 жыхароў (158 жанчын, 181 мужчына)
- XX стагодзьдзе: 1908 год — вёска: 370 жыхароў; 1994 год — вёска: 188 двароў, 432 жыхары; 1999 год — 375 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 368 жыхароў, 168 двароў[3]; 2009 год — 231 жыхар[5]; 2018 год — 167 жыхароў, 80 двароў[1]
Вуліцы
Кірава, Ленінская, Мэліярацыйная, Новая.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads