Блёўка
вёска ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Блёўка[1] (з 30 ліпеня 1964 году — Усход або Васток[2][a]) — вёска ў Беларусі, каля ракі Лімнічанкі. Уваходзіць у склад Вішоўскага сельсавету Бялыніцкага раёну Магілёўскай вобласьці.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Блёўка ўпамінаецца ў 1770 годзе як сяло ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Блёўка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Магілёўскім павеце Магілёўскай губэрні. На 1785 год вёска ўваходзіла ў склад маёнтку Глухаўшчыны, тут было 12 двароў.
У лютым 1918 году Блёўку занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Блёўка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР.
За часамі Другой сусьветнай вайны з 2 ліпеня 1941 году да 29 чэрвеня 1944 году Блёўка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй, 10 вяскоўцаў загінулі на фронце.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XVIII стагодзьдзе: 1785 год — 72 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 4 чал.[3]; 2019 год — 2 чал.
Забудова
Блёўка мае лінейны плян, які складаецца з кароткай вуліцы, арыентаванай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход і забудаванай двухбакова, шчыльна драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Заўвагі
- Зьнішчэньне традыцыйнай гістарычнай тапаніміі — адзін з захадаў палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі Беларусі (расейскага этнацыду беларусаў)
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads