Бранчыцы

вёска ў Салігорскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Бранчыцы
Remove ads

Бра́нчыцы[1]вёска ў Салігорскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Чыжэвіцкага сельсавету. Знаходзіцца непадалёку ад вёсак Чапялі, Вялікі Быкоў, Глядкі.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Першы ўспамін датуецца 1566 годам.[2] Належала да Слуцкага маёнтку.[2] Ад 1567 году знаходзілася ва ўладаньні Слуцкіх князёў.[2] Паводле некаторых зьвестак, першапачатковая назва вёскі была Бранчычы.[3] Згодна зь іншымі весткамі, такая назва была вядома з 1879 году.[4] Вёска з назовам Бранчычы ўпамінаецца ў творы Кузьмы Чорнага «Млечны шлях».[5] У вёсцы існавала царква Сьвятога Георгія, пабудаваная ў 1840 годзе, але ў 30-х гг. ХХ ст. была перавезена ў Гоцк.[4] На момант 1879 году ў вёсцы налічвалася каля 770 вернікаў жаночага й мужчынскага полу.[4] Мелася сядзіба шляхціца сярэдняй рукі па інвэнтары 1682 году.[6] У часы Другой сусьветная вайны ў 1943 годзе нацыстамі былі гвалтоўна ўзяты й вывезены на выпрабавальныя працы каля 40 жыхароў вёскі. Толькі трое чалавек вярнуліся дадому.[7] Вядома сваім моцным адстойваньнем уніяцкіх інтарэсаў[8]:

« «Бі нас, катуй, куй, а мы застанемся ва ўніяцкай веры». »

30 кастрычніка 2009 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Чапялёўскага сельсавету ў склад Чыжэвіцкага сельсавету[9].

Дзеля даведваньня асаблівасьцей і ўмоваў жыцьця ў канцы студзеня 2011 году карэспандэнты выданьня «Тут і цяпер» зладзілі падарожжа ў «салёныя» вёскі, сярод якіх была й Бранчыцы. Згодна з вандроўкай, у 1970-х гг. у вёсцы налічвалася каля 1000 двароў. У непасрэднай блізкасьці да вёскі знаходзяцца солеадвалы. Па словах жыхароў, зямля ў вёсцы мае нямалы працэнт солі, вода ў калодзежы дрэнная.[10] Аднак, мясцовыя ня бачаць катастрофы ад суседзтва з солеадваламі. Варта адзначыць, што гуляючы па вёсцы, на вуснах можна адчуць прысмак солі.[11]

Remove ads

Насельніцтва

  • 2010 год — 119 чалавек
  • 1999 год — 181 чалавек
Thumb
Бранчыцы ўзімку, 2011 год

Страчаная спадчына

  • Царква Сьвятога Георгія (ХІХ ст.)
  • Сядзібна-паркавы ансамбль Булгакаў (ХХ ст.)
  • Капліца-пахавальня Булгакаў (ХХ ст.)

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads