Буды (Беластоцкі павет)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бу́ды (па-польску: Budy, на мясцовай беларускай гаворцы: Бу́ды[2]) — камплекс хутараў (солтыства Цісоўка) ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.

Хуткія факты
Remove ads

Насельніцтва

Жыхары вёскі этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Узьнясеньня Крыжа Гасподняга ў Ялоўцы) і каталікі (парафія Перамяненьня Панскага ў Ялоўцы[3]), пераважна з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй.

Гісторыя

Thumb
Буды на старой карце.

Да 1764 г. у лясох ялоўскага стараства працавалі г.з. буднікі, якія пераарацоўвалі дрэва ў вугаль і смалу, з паказанага году вядома на дазвол на пабудову спэцыяльнай для іх вёскі. Вядома, што пад на пачатку ст. жылі тут 2 сем'і стэльмахаў.

Да 1857 г. вёса раззраслася да 57 жыхароў, а да Першай сусьветнай вайны да 39 сем'яў. Ажно 36 сем'яў выехала ў бежанства 1915 г.[4].

У міжваенны пэрыяд Буды прыналежалі да гміны Ялоўка Ваўкавыскага павету(be) Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 192 жыхароў (34 каталікі і 158 праваслаўныя, усе былі пагалоўна запісаныя палякамі)[5].

Пасьля Другой сусьветнай вайны Буды былі далучаныя да гміны Міхалова. Яшчэ ў 1950 г. пражывалі тут 241 жыхары і такая колькасьць утрымалася да 70-х гадоў 20 ст.. З моманту пачатку пабудовы Семяноўскага вадасховішча, жыхары пачалі пакідаць вёску (пераважна выяжджалі ў Беласток, Гайнаўку і Пасёлак Бандары). Абшар цэнтра вёскі знайшоўся пад вадой вадасховішча ў 1988 г. і былая вёска Буды стала камплексам хутароў, якіх не дасягнулі вады вадасховішча. [4].

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads