Буцькі
вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Буцькі́[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавету.
Remove ads
Мінуўшчына
1 сьнежня 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Варанілавіцкага сельсавету ў склад Ружанскага пасялковага савету[3], які 29 траўня 2015 году быў ператвораны ў сельсавет[4].
Назва
Дасьледніца культуры і гісторыі Беларусі Галіна Арцёменка[5] лічыць, што назва вёскі зьвязаная з плямёнамі бутаўскае культуры(ru), як і шэраг іншых населеных пунктаў на тэрыторыі Беларусі[6].
Насельніцтва
- 2010 год — 15 чалавек
- 1999 год — 31 чалавек
Турыстычная інфармацыя
За 600 мэтраў на паўднёвы захад ад вёскі знаходзіцца пахавальны помнік дрыгавічоў — курганны могільнік, датаваны XI стагодзьдзем. Гэта 4 насыпы паўсфэрычнай формы дыямэтрам 5,6—8,5 м і вышынёй 0,5—0,8 м, вядомыя пад назвай «Францускія магілы». Выяўленыя таксама 4 больш раньнія пахаваньні ў ямах (адносяцца да грунтавога могільніку).
Падчас раскопак аднаго з курганоў у 1986 годзе быў знойдзены дахрысьціянскі ідал — каменная баба. У 2000 року ідал перавезены ў Пружаны і ўсталяваны ля музэю «Пружанскі палацык».
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads