Бязуевічы

вёска ў Сьвенскім сельсавеце Прапойскага раёну Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бязу́евічы[2]вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Сьвенскага сельсавету. Побач зь вёскай цячэ рака Пацэя.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Існуе паданьне, што былі два асілкі Абіда й Вязула. Абіда жыў на месцы сучаснай вёскі Абідавічы Быхаўскага раёну, Вязула — там дзе цяпер Бязуевічы. Была ў іх адна сякера, якую браты перакідвалі адзін аднаму пры неабходнасьці насячы дроваў. Мясцовыя старажылы сьведчылі, што назва Бязуевічы паходзіць ад слова «бэз»[3].

Гісторыя

У 1783 годзе ў вёсцы 45 двароў, 277 жыхароў. На мапе 1882 году пазначана як Кезуевічы[3].

Да 23 сьнежня 2009 году вёска ўваходзіла ў склад Васькавіцкага сельсавету[4].

Насельніцтва

  • 2011 год — 58 чалавек[1]
  • 2010 год — 79 чалавек
  • 1999 год — 111 чалавек
  • 1910 год — 513 чалавек[3]

Інфраструктура

У вёсцы дзейнічаюць школа, фэльчарска-акушэрскі пункт, крама і дом сацыяльных паслугаў[1].

Славутасьці

  • Братэрская магіла савецкіх воінаў, якія загінулі восеньню 1943 году ў баях супраць нямецкіх захопнікаў.
  • Магіла савецкага воіна, які загінуў у 1941 годзе ў баі супраць нямецкіх захопнікаў[5].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads