Бялёў (Жыткавіцкі раён)
вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бялёў[2] — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 2 км на поўнач ад аўтадарогі Берасьце — Гомель (М10). Бялёў уваходзіць у склад Марохараўскага сельсавету.
Каля вёскі Бялёў знаходзіцца найвышэйшы пункт раёну і ўсяго Прыпяцкага Палесься — 184,1 м.
Remove ads
Гісторыя
У летапісных крыніцах Бялёў вядомы з XVI стагодзьдзя.
З 20 жніўня 1924 году ўваходзіла ў склад і зьяўлялася цэнтрам Бялёўскага сельсавету Жыткавіцкага раёну Мазырскай акругі (ліпень 1924 году — 26 ліпеня 1930 году, 21 чэрвеня 1935 году — 20 лютага 1938 году), з 20 лютага 1938 году — Палескай (з 8 студзеня 1954 году — Гомельскай) вобласьці[3]. З 16 ліпеня 1954 году ўваходзіць у склад Марохараўскага сельсавету.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 449 жыхароў, 75 двароў
- XX стагодзьдзе: 1908 год — 995 жыхароў; 1909 год — 913 жыхароў, 212 двароў; 1994 год — 1026 жыхароў, 456 двароў; 1999 год — 1109 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 1054 жыхары, 422 двары; 2010 год — 984 жыхары; 2018 год — 920 жыхароў[1]
Страчаная спадчына
- Царква Нараджэньня Божай Маці
Вуліцы
Вуліцы: Інтэрнацыянальная, Ленінская, М. Клявы, Моладзевая, Набярэжная, Савецкая, Сонечная.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads