Бірнейка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бірнейка, Бе́рнейка (Бернека, Берніка, Бэрніка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Бірніка або Берніка, пазьней Бэрнэка (Birnico, Bernico, Bernecke[1], Berneke[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова берн- (бэрн-) (імёны ліцьвінаў Бернат, Бернар, Бэрнард; германскія імёны Bernat, Bernar, Bernard) паходзіць ад германскага beran 'мядзьведзь'[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Римеику у Колтянех чоловекь Бирнеико (1440—1492 гады)[5]; Есипъ Бернековичъ изъ братомъ Мартиномъ, служба (3 жніўня 1545 году)[6]; Bernikowicz Jan Krzysztofowicz na miejscu rodzica swego Krysztofa Bernikowicza z Kawp (1667 год)[7]; Teresa Bierniejko (1810 год)[8]; Katarzyna Biernejko (1813 год)[9]; Agata Birnejko (1819 год)[10].
Remove ads
Носьбіты
- Івашка, Сенька і Цімош Бернейкавічы — падданыя з маёнтку Ўзводаў берасьцейскага зямяніна Крыштофа Галімонта, якія ўпамінаюцца ў 1577 годзе[11]
Берніковічы (Biernikowicz) гербу Сьлепаўрон — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[12].
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Бэрнікі. Назву Бернікі маюць вёскі на гістарычных Ашмяншчыне, Ваўкавышчыне і Віцебшчыне.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads