Віцебскі павет

павет Вялікага Княства Літоўскага From Wikipedia, the free encyclopedia

Віцебскі павет
Remove ads

Ві́цебскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — места Віцебск.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Рысунак места Віцебску, 1664 г.

Утварыўся ў канцы XIV ст. па скасаваньні Віцебскага княства[1]. У 1508 годзе з заснаваньнем Віцебскага ваяводзтва ўвайшоў у ягоны склад. У 1514 годзе паўночная частка павету зь Вяліжам і Жэжыцам адышла да Маскоўскай дзяржавы[2].

Thumb
У цэнтры Віцебску, XVIII ст.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў, як і іншыя паветы Літвы, атрымаў удакладненыя межы. У 1582 годзе па заканчэньні Інфлянцкай вайны ў склад павету вярнулася Вяліская воласьць[3].

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Віцебскага павету ліцьвінамі: «литвин Велижского повету Яремка» (1607 год)[4], «приехали Велижские торговые люди… а сказывали: уже намъ, нашей Литве худо стало…» (1609 год)[5], «литвин, из Витепска, Иванко Мещеринов» (1609 год)[6], «…приехали <…> из Велижа два литвина Кузька Федоров да Иванко Офромеев…»[7], «…приехал на Велиж, стал на посаде, у литвина у Степанка»[8] (абодва 1609 год), «литвин малой Стенка, Борисовской волости Велижского повета» (1609—1610 гады)[9], «…Давыдко Кученин в роспросе сказался: родом литвин[a] белорусец Витепского повету» (1627 год)[12], «литвин торговый человек суроженин Мишко Васильев» (1628 год)[13], «литвин торговый человек суроженин Васька с сыном с своим с Мишкою» (1629 год)[14], «литвин Александр Лабыт… шляхтич Витебского повету» (1632 год)[15], «Велижского уезда <…> литвин Васка Шавра, меня излаял и назвал меня москалем» (1644 год)[16], «[из Витебска] литвин… Гришка Яновский» (1647 год)[17], «литвина… витепского торгового человека мещанина Остафья Андреева сына Пажанка» (1668 год)[18], «…в распросе своем сказал: зовут его Сенькою Тихонов сын, родом литвин, города Витебска крестьянский сын деревни Гавриленки» (1684—1685 гады)[19].

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) тэрыторыя павету апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.

Remove ads

Сымболіка

Харугва павету была аднолькавай з Аршанскай — зялёнага колеру з выявай Пагоні ў цэнтры[20].

Мескія гербы атрымалі Віцебск, Вяліж, Гарадок, Сураж.

Геаграфія

Thumb
Плян маёнтку Тадуліна, XVIII ст.

Знаходзіўся на паўночным усходзе краіны, на поўначы межаваў з Маскоўскай дзяржавай, на ўсходзе — з Смаленскім паветам Смаленскага ваяводзтва, на поўдні — з Аршанскім паветам Віцебскага ваяводзтва, на захадзе — з Полацкім ваяводзтвам.

У склад Віцебскага павету ўваходзіла тэрыторыя Віцебскага гродавага, Вяліскага, Сураскага, Усьвяцкага[21] і Азярышчанскага старостваў і прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.

На тэрыторыі павету знаходзіліся месты і мястэчкі: Азярышча, Астроўна, Бабінавічы, Віцебск, Вяліж, Гарадок, Дабрамысьлі, Калышкі, Лёзна, Мікулін, Рудня, Сенна, Сураж, Усьвяты, Янавічы. Магдэбурскае права мелі Азярышча (1583), Астроўна (XVIII ст.), Віцебск (17.03.1597), Вяліж (20.03.1585).

Дэмаграфія

У сярэдзіне XVII ст. Віцебскі павет налічваў 10 035 дымоў. Паводле сучасных падлікаў, да вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 70 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 27 тыс. чал.[22]

Ураднікі

Віцебская шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

Архітэктура

Драўляная

У XVII ст. на Віцебшчыне склалася самабытныя архітэктурная школа. Характэрная рыса школы — ярусныя кампазыцыі, дзе кожны аб’ём быў самастойнай архітэктурнай адзінкай і адначасна падпарадкоўваўся агульнай кампазыцыі будынка. Помнікі Віцебскай школы дойлідзтва не захаваліся.

Мураваная

У XVIII ст. на Віцебшчыне пашырылася будаваньне мураваных сакральных будынкаў у стылі віленскага барока.

Remove ads

Глядзіце таксама

  • Віцебскі павет (Расейская імпэрыя)

Заўвагі

  1. Ранейшыя сьведчаньні ўжываньня канструкцыі «родам ліцьвін (літоўка)»: «сіи Андрѣи бяше родомъ Литвинъ, сынъ Ерденевъ, Литовскаго князя»[10] (Траецкі летапіс пад 1289 годам); «литвин родом» (жывот Даўмонта Пскоўскага першай трэці XIV стагодзьдзя[11]); «родом литовка, а прозвище ей бысть литовское Августа» пра дачку вялікага князя літоўскага Гедзіміна (Ніканаўскі летапіс 1526—1530 гадоў, адкуль перайшло ў Ліцавы летапісны звод 1568—1576 гадоў)
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads