Рымейка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рымейка (Рымка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Рыміка (Rimicho) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымель, Рыман, Рымунд; германскія імёны Riemel, Rimann, Rimund) паходзіць ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[2].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Rymko (Rymka)[3].
У 1639 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Mathias Rimmeck, Marggraboviensis Borussus, у 1641 годзе — Matthias Riemek, Margrabova-Borussus [4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: а Римеика[5], Римеику у Колтянех чоловекь Бирнеико[6] (1440—1492 гады); viginti homines tributarios… sextus Rimeyko (1461 год)[7]; Римейковича Юшка (каля 1510 году)[8]; Римъко Марътиновичъ[9], Кгедвилъ Римеиковичъ[10] (1528 год); Рымко Янкович… Римко Павлович… Римко Петрашович… Римко Янович… Римейко Юревич (1537—1538 гады)[11]; Georgius Rimkaw, Lituanus (1571 год)[12]; до нивы Яна Рымейковича, подданого (30 траўня 1585 году)[13].; подданые пана его млсти Петръ Станиславовичъ а Матей Рымейковичы (7 лістапада 1596 году)[14]; Adam Rymeyko (1621 год)[15]; Chrysostomus Rymeikiewicz (1714 год)[16]; Jan Remeyko (5 студзеня 1763 году)[17].
Remove ads
Носьбіты
- Рымейка — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
- Гедзівіл Рымейкавіч — дзірванскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Рымка Янкавіч, Рымка Паўлавіч, Рымка Янавіч, Рымка Пятрашавіч і Рымейка Юр’евіч — жыхары Жамойцкага староства, якія ўпамінаюцца ў 1537—1538 гадох
Рымейкі — прыгонныя зь мястэчка Майшаголы, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[18].
Рымейкі[19] або Рымэйковічы (Rymeyko, Rymeykowicz) гербу Дуброва — літоўскі шляхецкі род[20].
Рымкевічы (Rymkiewicz) гербаў Божы Дар, Бонча, Любіч, Помян, Прыяцель і Ястрабец — літоўскія шляхецкія роды[21].
Рымкевічы або Рымковічы (Rymkiewicz, Rymkowicz) гербу Пабог — літоўскі шляхецкі род[21].
Рымэк (Rymek), Рымэйка (Rymeyko) і Рымкевіч (Rymkiewicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[22].
Вёскі з назвай Рымкі існуюць на гістарычных Аршаншчыне, Ашмяншчыне і Лідчыне.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads