Вадафон

брытанскае прадпрыемства сувязі From Wikipedia, the free encyclopedia

Вадафон
Remove ads

«Вадафо́н»[5][6][7] — прыватны холдынг Ангельшчыны ў галіне сотавай сувязі, заснаваны ў 1981 годзе ў якасьці «Стратэгічнага радыё Ракал».

Хуткія факты Тып, Лістынг на біржы ...

На 2024 год быў адным зь вядучых прадпрыемстваў сувязі ў Эўропе і Афрыцы. Падаваў паслугі сотавай сувязі і стацыянарнай тэлефаніі для больш як 330 млн абанэнтаў у 15 краінах. У супольніцтве зь іншымі сотавымі сеткамі ў яшчэ 45 краінах аказваў паслугі прадпрыемствам. Таксама меў адну з найбольшых у сьвеце сетак у галіне Інтэрнэту рэчаў, якая ахоплівала 175 млн прыладаў. У Эўропе быў сотавым апэратарам у 8 краінах: Альбаніі, Вялікабрытаніі, Грэцыі, Ірляндыі, Нямеччыне, Партугаліі, Румыніі і Чэхіі. У Афрыцы аказваў адпаведныя паслугі ў 6 краінах: Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, Лесота, Мазамбіку, Паўднёвай Афрыцы, Танзаніі і Эгіпце. У Азіі быў сотавым апэратарам у Турэччыне. Налічваў звыш 300 млн сотавых абанэнтаў і 21 млн стацыянарных. Быў 2-й найбольшай у Эўропе плятформай інтэрнэт-тэлебачаньня для 17 млн абанэнтаў[8].

Уласная сетка сотавай сувязі 5-га пакаленьня дзейнічала ў 8 краінах Эўропы з ахопам 236 гарадоў. Паслугу шырокапалоснага доступу ў Сеціва аказвалі для 52 млн хатніх гаспадарак на хуткасьці звыш гігабіту за сэкунду. «Вадафон» абслугоўваў звыш 4,8 млн установаў у галіне энэргетыкі і жыльлёвых паслугаў, дастаўкі і перавозак, страхаваньня і аўтамабільнай прамысловасьці, а таксама раздробнага гандлю і вытворчасьці. Быў найбольшым у сьвеце пастаўніком злучэньня з разьлеглымі сеткамі 192 краінаў. Меў 200 млн абанэнтаў сувязі ў 8 краінах Афрыкі, у тым ліку 5-га пакаленьня ў Кеніі, Лесота, Мазамбіку, Паўднёвай Афрыцы і Танзаніі. Сярод іншага, «Вадафону» належала першая і найбольшая ў Афрыцы мабільная служба грашовых пераводаў «М-Пэса» з удзелам 79 млн абанэнтаў, празь якую ў 8 краінах штодня пераводзілі 1 млрд даляраў. Таксама сеткі сотавай сувязі 4-га пакаленьня ахоплівалі 85% насельніцтва[8]. Прадпрыемства налічвала 93 000 супрацоўнікаў і падраднікаў[9].

«Вадафон» уваходзіў у 5-ку найбольшых пастаўнікоў Сеціва, у тым ліку празь віртуальныя прыватныя сеткі ў 74-х краінах. Быў адным з найбуйнейшых у сьвеце апэратараў марскіх падводных кабэляў сувязі. Аказваў паслугі роўмінгу ў 168 краінах[10].

Remove ads

Мінуўшчына

У 1981 годзе ангельскае прадпрыемства «Ракал Электроніка» заснавала «Стратэгічнае радыё Ракал». 1 студзеня 1985 году праз сотавую сетку холдынгу «Ракал Сувязь» ажыцьцявілі першае мабільнае тэлефанаваньне ў Вялікабрытаніі. 26 кастрычніка 1988 году 20% паёў прадпрыемства разьмясьцілі на Лёнданскай фондавай біржы. 16 верасьня 1991 году холдынг перайменавалі ў «Вадафон». У 1991 годзе «Вадафон» зьдзейсьніў першае міжнароднае роўмінгавае тэлефанаваньне ў сетку «Сувязі Фінляндыі». У 1992 годзе «Вадафон» і «Сувязь Фінляндыі» заключылі 1-ю ў сьвеце міжнародную ўгоду аб роўмінгу ў Сусьветнай сыстэме перасоўнай сувязі. Таксама ў 1992 годзе прадпрыемства першым у сьвеце аказала паслугу кароткага паведамленьня з тэкстам «Шчасьлівага Раства»[3].

У 2001 годзе празь сетку «Вадафону» ажыцьцявілі першае тэлефанаваньне з дапамогай сотавай сувязі 3-га пакаленьня. У 2002 годзе запусьцілі пакетную радыёсувязь агульнага карыстаньня (ПРАК) для роўмінгу ў Эўропе. У 2007 годзе даччынае прадпрыемства «Сафарыком» запусьцілі мабільную службу грашовых пераводаў «М-пэса», якая стала вядучай у Афрыцы. У 2010 годзе холдынг «Вадафон» стварыў аддзел Інтэрнэту рэчаў[3].

Thumb
Фірмовая крама ў Лідсе (2012 год)

У 2013 годзе ў Вялікабрытаніі запусьцілі сотавую сувязь 4-га пакаленьня. У чэрвені 2014 году «Вадафон» абнародаваў справаздачу аб праслухоўваньні ў 29 краінах сваёй дзейнасьці. Паводле яе, у 6 краінах урады мелі наўпроставы пастаянны доступ да зьвестак сетак сотавай сувязі[11]. У 2018-м ажыцьцявілі 1-ы ў сьвеце галяграфічны званок празь сетку 5-га пакаленьня. У 2019 годзе «Вадафон» стаў 1-м у сьвеце сотавым апэратарам, які падлучыў смартфоны да дзейнай сеткі 5-га пакаленьня. У 2023 годзе ў супрацы з амэрыканскім прадпрыемствам «СпэйсМабайл» (штат Тэхас) ажыцьцявілі 1-ы ў сьвеце званок з космасу ў сетку 5-га пакаленьня праз звычайны смартфон[3].

У красавіку 2023 году дзяржаўны холдынг «Сувязь Эміратаў» павялічыў сваю долю ў «Вадафоне» зь 10 да 15%[1]. У 2024 годзе аддзел Інтэрнэту рэчаў вылучылі ў асобнае прадпрыемства[3].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads