Валеры Каршакевіч
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вале́ры Каршаке́віч (нар. 15 лютага 1988 году) — беларускі футбаліст, абаронца. Цяпер працуе трэнэрам у сктруктуры казаскага клюбу «Елімай».
Remove ads
Кар’ера
У жніўні 2013 году кантракт з «Тарпэда-БелАЗ» быў скасаваны па ўзаемнай згодзе[3], пасьля чаго заключыў кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[4]. У студзені 2014 году перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[5]. У лютым 2015 году падпісаў кантракт зь мікашэвіцкім «Гранітам»[6]. У студзені 2016 году перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[7]. У лютым 2017 году падпісаў кантракт з клюбам «Слуцак»[8]. У студзені 2018 году перайшоў у клюб «Гомель»[9]. У жніўні 2018 году падпісаў кантракт з клюбам «Смалявічы»[10]. У лютым 2019 году перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[11].
У жніўні 2019 году пасьля прагляду перайшоў у расейскі клюб «Мардовія»[12], аднак да зімы ня мог згуляць за каманду праз забарону на рэгістрацыю новых гульцоў. У студзені 2020 года, такі і не згуляўшы за «Мардовію», склаў кантракт з казаскім «Таразам»[13]. У сэзоне 2020 году быў трывалым футбалістам пачатковага складу, аднак у лютым 2021 году новы трэнэр «Таразу» Вардан Мінасян перастаў разьлічваць на беларускага абаронцу. У выніку той неўзабаве далучыўся да «Кызылжару» і ў сакавіку афіцыйна перайшоў у гэты клюб[14]. Замацаваўся ў аснове клюбу. У студзені 2022 году падоўжыў кантракт з камандай[15]. Пакінуў дружыну ў студзені 2023 году[16]. У лютым 2023 году стаў гульцом адроджанага семейскага «Елімаю»[17]. Дапамог клюбу прабіцца ў Прэм’ер-лігу, аднак сам па заканчэньні сэзону 2023 году скончыў кар’еру[18] і ў пачатку 2024 года стаў памочнікам галоўнага трэнэра[19].
Remove ads
Дасягненьні
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2016
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads