Валер Шанталосаў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валер Дзьмітрыевіч Шанталосаў (нар. 15 сакавіка 1966 году) — савецкі і беларускі футбаліст, брамнік. Майстар спорту з 1991 году. У найвышэйшым дывізіёне чэмпіянату Расеі выступаў за ніжагародзкі «Лякаматыў» і маскоўскае «Тарпэда». Заняў трэцяе месца ў сьпісе 33 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Расеі ў 1994 годзе. Уваходзіць у Клюб беларускіх брамнікаў, якія не прапускалі галы ў 100 і болей матчах на найвышэйшым узроўні[2].

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Займаўся футболам у Рэспубліканскай дзяржаўнай вучэльні алімпійскага рэзэрву (РДВАР) у Менску. Кар’еру прафэсійнага гульца пачаў у 1984 годзе ў камандзе савецкай Найвышэйшай лігі «Дынама». Ня здолеў прабіцца ў асноўны склад, таму перайшоў у клуб Другой лігі СССР «Дняпро» з Магілёва. За два гады знаходжаньня ў камандзе згуляў 24 гульні, але ў 1987 годзе не выступаў. У 1988 годзе стаў гульцом латвійскай каманды «Звэйніекс» зь Ліепаі, якая выступала ў чэмпіянаце Латвіі. У тым жа годзе перайшоў у рыскую «Даўгаву», за якую адгуляў у першай лізе 40 матчаў, прапусьціўшы ў іх 63 мячы. У 1990 годзе стаў гульцом горкаўскага «Лякаматыва». Згуляў у савецкай першай лізе 48 гульняў, у якіх прапусьціў 45 мячоў. У расейскай Найвышэйшай лізе згуляў за ніжагародзкую каманду 109 матчаў, прапусьціўшы 134 галы. У 1996 годзе перайшоў у клуб Найвышэйшай лігі «Балтыка», правёўшы за два гады 31 гульню і прапусьціўшы 33 мячы. У 1998 годзе стаў гуляць за маскоўскае «Тарпэда». Ня здолеўшы замацавацца ў асноўным складзе, у 1999 годзе вярнуўся ў Ніжні Ноўгарад. За «Лякаматыў» выступаў два гады. У студзені 2001 году кантракт зь «Лякаматывам» скончыўся[3], і Шанталосаў вярнуўся ў родную Беларусь, стаўшы гульцом «Белшыны». У складзе бабруйскага клюбу правёў 25 матчаў, прапусьціўшы ў іх 16 мячоў. У 2002 годзе далучыўся да менскага «Тарпэда-МАЗ». Згуляў 25 гульняў і прапусьціў 16 галоў.

У 2003 годзе зьехаў у Казахстан, дзе тры гады выступаў за клуб «Табол» з Кастанаю. У чэмпіянаце згуляў 74 матчы і прапусьціў 50 мячоў, таксама правёў 6 гульняў у эўракубках і двойчы гуляў у нацыянальным кубку. У складзе казаскай каманды двойчы быў срэбраным прызэрам чэмпіянату ды яшчэ адзін раз браў бронзавы мэдаль. Адзін раз выходзіў у фінал Кубка Казахстану. Па заканчэньні сэзону 2005 году завяршыў кар’еру футбаліста.

Міжнародная

За зборную Беларусі з 1992 па 2002 гады згуляў 26 матчаў, у якіх прапусьціў 39 мячоў. Выклікаўся таксама ў зборную Расеі ў 1992 годзе дзеля ўдзелу ў таварыскім матчы супраць зборнай Мэксыкі, але ўсю гульню гэтак і прасядзеў на лаўцы запасных.

Remove ads

Трэнэрская праца

У 2007 годзе быў прызначаны трэнэрам у працы з брамнікамі ў «Сібір», але пакінуў клюб 20 чэрвеня 2008 году. У ліпені таго ж году стаў трэнэрам брамнікаў адной з камандаў з Масквы. У 2009—2010 гадах трэнаваў брамнікаў «Хімак». У 2010 годзе стаў трэнэрам у працы з брамнікамі самарскіх «Крылаў Саветаў». У лістападзе 2011 году прызначаны трэнэрам брамнікаў клюбу «Факел», які пакінуў у студзені 2013 году. 7 красавіка таго ж года пачаў рыхтаваць брамнікаў каманды «Сібір-2».

Remove ads

Дыскваліфікацыя

19 сьнежня 2008 году ў Доме футболу адбылося паседжаньне дысцыплінарнага камітэту Беларускай фэдэрацыі футболу. Было разгледжанае пытаньне, зьвязанае з заканчэньнем расьсьледаваньня, праведзенага праваахоўнымі органамі Беларусі і Расеі ў дачыненьні да Валера Шанталосава. Па выніках паседжаньня дысцыплінарны камітэт прыняў рашэньне за спробу паўплываць на вынікі матчаў нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе ў рамках адборачнага турніру чэмпіянату Эўропы 2004 году, якія адбыліся 6 верасьня 2003 году з камандай Чэхіі і 10 верасьня 2003 году з камандай Малдовы, спосабам, не сумяшчальным са спартовай этыкай (пацьвярджаецца пастановай аб спыненьні крымінальнага перасьледу ад 12 траўня 2008 году УУС Новасыбірску), накласьці на Шанталосава дысцыплінарнае пакараньне ў выглядзе аб’явы яго непажаданым (persona non grata) для мэтаў дзейнасьці асацыяцыі «Беларуская фэдэрацыя футболу».

На падставе Дысцыплінарнага кодэксу Беларускай фэдэрацыі футболу прынятае рашэньне інфармаваць чальцоў фэдэрацыі, якія складаюцца з чальцамі фэдэрацыі ў кантрактных або іншых афіцыйных адносінах, а таксама футбольных судзьдзяў і іншых асобаў, чыя дзейнасьць падпадае пад дзеяньне нарматыўных дакумэнтаў БФФ, ФІФА і УЭФА, аб абавязку ўстрымацца ў сваёй футбольнай дзейнасьці ад любых кантактаў з Валерам Шанталосавым.

Акрамя таго, прынята рашэньне замаўляць перад ФІФА аб пашырэньні сфэры дзеяньня накладзенага дысцыплінарнага пакараньня на Шанталосава[4].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads